Карчо́ва (, ) — аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки» у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Баранавічаў, за 1 км ад ракі Сэрвач.

Назва Найранейшая назва Туганавічы, як і пазнейшая Туганава, напэўна, антрапанімічная. У краязнаўчай літаратуры сцвярджаюць, што Туган быў татарынам, што звычайна падмацоўваюць згаданымі пад 1566 і 1570 гадамі паблізу Туганавіч урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі». Аднак пэўны Туган з крыніц не вядомы. Родавае паданне Туган-Бараноўскіх звязвае Туганавічы са сваім продкам часоў вялікага князя Вітаўта — мурзой Тэмірам Туган-беем.

Магчыма, версія татарскага паходжання назвы даволі позняя, бо Адам Міцкевіч, добра знаёмы з мясцовасцю і мясцовымі паданнямі, выводзіць князя Тугана, гаспадара горада Свіцязь, саюзнікам або васалам князя Міндоўга.

Сярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Tu-, Gan-, якія ў імёнах тыпу Tu-gaud’as, Tu-min’as, Bu-gan’as, Sta-gan’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 88, 151.. Паблізу былых Туганавічаў, пад Карэлічамі — Тударава, ад Tu-daras з той жа першай асновай Tu-. Непасрэдна ў туганаўскім наваколлі — адыменныя тапонімы Трацэвічы, Трасейкі, Равіны (< Tratas, Traseikis, Rovinas).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У сярэдзіне XV стагоддзя Туганавічы належалі панам Юшку і Івашку Гойцавічам, тады пан Івашка даў дзве «службы» ў Туганавічах наваградскаму баярыну, продку Цяраевічаў. Паны Гойцавічы не пакінулі нашчадкаў і не жылі ўжо да 1470 года, спадкаваў ім вялікі князь Казімір, якія даў адну частку Туганавічаў князю Івану Масальскаму, а другую — пану Мікалаю Няміравічу. Упершыню сяло Туганава згадваецца 10 чэрвеня 1471 года, калі маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч запісаў яго сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Аднак пасля смерці пана Мікалая Няміравіча (каля 1489) яго частка Туганавічаў вярнулася да вялікага князя Казіміра. Пасля паланення, напэўна, у бітве на Вядрошы, князя Сямёна Іванавіча Масальскага, да гаспадара, ужо вялікага князя Аляксандра, перайшла і другая частка Туганавічаў. У 1509 годзе князь Сямёнавіч Іванавіч вярнуўся пасля 9-гадовага палону і ў 1510 годзе ўжо вялікі князь Жыгімонт Стары зноў даў яму Туганавічы, а ў 1511 годзе дадаў да іх сенажаць і поле. У 1514 годзе гаспадар разбіраў спрэчку свайго двараніна Сямёна Іванавіча з яго туганавіцкімі суседзямі Грынем і Еськам Цяраевічамі (Тэраевічамі), баярамі наваградскімі. Лістом ад 31 студзеня 1529 года вялікі князь Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў Сямёну Іванавічу двор Туганавічы, а таксама дадаў мядовую і піўную карчму ў Цырыне і поле ў Варончы. У 1556 годзе ў Туганавічах праведзена валочная памера, тым часам двор ужо належаў сынам Сямёна Іванавіча — Міхаілу і Івану, якія называліся прыдомкам Туганаўскія.

У XVII стагоддзі маёнткам па частках валодалі Дайнэкі, Гарніцкія, Касцянецкія і Туганоўскія. З 1758 года Туганавічы сталі ўласнасцю Верашчакаў. У другой палове XVIII стагоддзя створаны Туганавіцкі пейзажны парк, плошчай каля 5 га.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе маёнтак і вёска Туганавічы мелі 40 дамоў. Частымі гасцямі гаспадароў маёнтка былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка.

З 1831 года маёнтак зноў набылі Туганоўскія. Канстанцін Туганоўскі ўзяў шлюб з Соф’яй Верашчакай; падтрымліваў сувязі з Кастусём Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай барацьбе. У час паўстання 1863—1864 гадоў у маёнтку Туганавічы была створана зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстання — Мілавіды.

Найноўшы час У 1909 годзе вёска Карчова ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

З 16 ліпеня 1954 года па 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Карчоўскага сельсавета.

Інфраструктура 1971 год — камбінат бытавога абслугоўвання, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін. 1998 год — сядзібы выканкома сельсавета і калгаса, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом быту, магазін.

Насельніцтва 74 двары, 517 жыхароў (1909) 342 жыхары (1959) 445 жыхароў (1970) 123 гаспадаркі, 413 жыхароў (1971) 175 падвор’яў, 496 жыхароў (1998) 175 гаспадарак, 464 жыхары (2005)

Славутасці Туганавіцкі парк (другая палова XVIII стагоддзя), на левым беразе р. Сэрвач — Камень філарэтаў, у глыбокім яры недалёка ад парка — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Дубы-блізняты «Туганавіцкія» — помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брацкая магіла савецкіх воінаў Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (2008)

Старачаная спадчына

Сядзіба Верашчакаў

Вядомыя ўраджэнцы Марыля Верашчака (1799—1863) — каханая Адама Міцкевіча.

Літаратура

 — С. 61. РИБ Т. 20. — кн. I., № 130 Стб. 170-171 (20.6.1514); — кн. II. № 82 Стб. 637-640 (20.10.1510). Шаблюк В. У. Двор у Туганавічах. — Мн.: Полымя, 1996. — 48 с.: іл., 17 см — ISBN 985-07-0076-9

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна