Французская Вест-Індыя, або Французскія Антыльскія астравы () — гістарычная назва астравоў Карыбскага мора, якія належаць Францыі.
У наш час астатнія пад кіраваннем Францыі тэрыторыі вылучаны ў два дэпартаменты (Гвадэлупа і Марцініка) і дзве заморскія супольнасці (Сен-Бартэльмі і Сен-Мартэн).
Антыльскія астравы Ле-Сент, Мары-Галант і Ла-Дэзірад знаходзяцца пад кіраваннем Гвадэлупы.
Гістарычна Францыя валодала і іншымі астравамі Карыбскага мора. Гаіці (востраў Эспаньёла) Грэнада Грэнадзіны Дамініка Некаторыя Віргінскія астравы Сент-Кітс і Невіс Сент-Люсія Сент-Вінсент Табага
На тэрыторыях Французскай Вест-Індыі акрамя французскай распаўсюджаны і крэольскія мовы.
Гл. таксама Брытанская Вест-Індыя Дацкая Вест-Індыя Нідэрландскія Антыльскія астравы Французская Вест-Індская кампанія
Спасылкі
Катэгорыя:Вест-Індыя Катэгорыя:Тэрыторыі, залежныя ад Францыі Катэгорыя:Гісторыя Францыі