Сотавая су́вязь — від мабільнай сувязі, заснаваны на перадачы даных па радыёхвалях у сотавай сетцы.

Сотавая сетка пакрывае пэўны абшар абслугоўвання, падзелены на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі мабільнай сувязі. Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін.

Стандарты сотавай сувязі

Стандарты сотавай сувязі апісваюцца пакаленнямі ад 1G да 5G, кожнае наступнае з якіх прадастаўляе большую хуткасць, меншую затрымку і падтрымку большай колькасці прылад:

1G — першае пакаленне сотавай сувязі з падтрымкай толькі аналагавага падлучэння 2G — другое пакаленне з падтрымкай лічбавай перадачы даных: TDMA CDMA GSM GPRS EDGE

3G: UMTS (W-CDMA, TD-CDMA, TD-SCDMA, HSPA, HSDPA, HSPA+) CDMA2000 (OFDMA, EVDO, SVDO)

4G: LTE (TD-LTE, LTE Advanced, LTE Advanced Pro) WiMAX (WiMAX-Advanced)

5G: 5G NR

Сотавая сувязь у Беларусі Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 года з’явілася прадпрыемства «А1» (тым часам Velcom), якое 16 красавіка 1999 года стала першым пастаўшчыком паслуг сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 года ў Беларусі было 11 401,9 тысяч падпісчыкаў сотавай сувязі, што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4 %, калі на пачатак 2013 года іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.

Гл. таксама МТС Life

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлекамунікацыі Катэгорыя:Тэлефонная сувязь Катэгорыя:Бесправадная сувязь Катэгорыя:Радыёсувязь Катэгорыя:Мабільная сувязь