Лідзія Сямёнаўна Чарка́сава (, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна — ) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Дэлегат 15-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад Беларусі ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку.

Біяграфія Скончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут у 1931 годзе. Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах.

У 1950—1981 гадах у Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР (загадчык лабараторыі), адначасова прафесар у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957—1972).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізуючай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у ЦНС, зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізуючых выпрамяненняў.

Некаторыя працы Биохимия травмы. — Мн., 1958. Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. — Мн., 1957. Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з М. Ф. Меражынскім) Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн., 1977. (разам з А. Ц. Пікулевым, М. Ю. Тайцам).

Літаратура

— С. 318.

Спасылкі История кафедры биохимии // Сайт біялагічнага факультэта БДУ Чаркасава, Лідзія Сямёнаўна (доктар біялагічных навук; 1909—1999) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР