Эмі́ль О́рлік (; , , Аўстра-Венгрыя — , , Веймарская рэспубліка) — чэшскі мастак, графік і фатограф.

Біяграфія і творчасць Эміль Орлік быў сынам краўца. Спачатку ён вывучаў мастацтва ў прыватнай мастацкай школе Генрыха Кніра ў Празе, дзе адным з яго аднакласнікаў быў Паўль Клее. У 1889-94 — жыў у Мюнхене; у 1891-93 — наведваў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў.

Пасля выканання вайсковай службы ў Празе, Эміль вярнуўся ў Мюнхен, дзе працаваў для часопіса «Югенд».У 1900-1901 гг. упершыню наведаў Японію з мэтай вывучыць тэхніку каляровай гравюры на дрэве. Пасля паездкі ў Японію Орлік стварыў працы, натхнёныя каляровай ксілаграфіяй, і ў сувязі з гэтым Орліка адносяць да мастакоў япанізму. Акрамя Японіі Орлік пабываў у Кітаі, Расіі і Егіпце.

Орлік уваходзіў у Венскі сецэсіён і быў вядомы ў першую чаргу як мастак-партрэтыст. З 1905 года і да сваёй смерці Эміль Орлік вёў у навучальнай установе пры берлінскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а з 1924 года - у Аб'яднаных дзяржаўных школах свабоднага і прыкладнога мастацтва клас афармлення кнігі. У гэты час ім былі напісаны партрэты Эрнста Барлаха, Лавіса Карынта, Ота Дзікса, Кете Кольвіца, Франца Верфеля, Рудольфа Штэйнер, Томаса Мана, Альберта Эйнштэйна. Разам з Максам Райнгартам Эміль Орлік працаваў над дэкарацыямі і касцюмамі для яго спектакляў у Нямецкім тэатры.

У 1917-1918 гадах Орлік прымаў удзел у перамовах па заключэнні Брэсцкага міры ў якасці афіцыйнага мастака.

Адно з твораў Орліка спакваля паспрыяла прыёме Зігмунда Фрэйда ў круг венскіх прафесараў у 1902 годзе.

Галерэя

Літаратура Uwe Carstens, Emil Orlik, in: Tönnies-Forum, 16. Jg., 2007, H. 2, Scheffer, Heinrich, Die Exlibris des Emil Orlik, Wiesbaden: Verlag Claus Wittal 1992. ISBN 3-922835-23-6

Спасылкі Emil Orlik prints, books, artwork and biography "Emil Orlik (1870–1932) - Portraits of Friends and Contemporaries" Jewish Museum, Prague, Czech Republic includes

Катэгорыя:Постаці Чэхіі Катэгорыя:Мастакі Чэхіі