Аляксандр Аркадзевіч Шлык (, — ) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і біяфізікі фотасінтэзу. Член-карэспандэнт АН СССР (1966). Доктар біялагічных навук (1963), прафесар (1965).
Біяграфія Скончыў БДУ у 1950 годзе.
З 1950 года ў Інстытуце біялогіі АН Беларусі.
З 1957 года загадчык лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1973 года дырэктар створанага на яе базе Інстытута фотабіялогіі АН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па біягенезе пігментнага апарату фотасінтэзу.
Абгрунтаваў існаванне і высветліў асноўныя заканамернасці працэсу аднаўлення хларафілу, выявіў метабалічную гетэрагеннасць пігментаў. Паказаў, што хларафіл b сінтэзуецца з лабільных малекул хларафілу a; стварыў канцэпцыю цэнтраў біясінтэзу хларафілу і высветліў асноўныя прынцыпы іх функцыянавання.
Некаторыя працы Метод меченных атомов в изучении биосинтеза хлорофилла. Мн., 1956 Метаболизм хлорофилла в зеленом растении. Мн., 1965 Chlorophyle biosynthesis in etiolated and greening leaves // Advamces in Photosynthesis Research. The Hague, 1984
Літаратура
Спасылкі Людзі беларускай навукі: Член-корреспондент АН СССР А. А. Шлык. Воспоминания современников. — Мн., 2005. // Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Біяфізікі Беларусі Катэгорыя:Біяфізікі СССР