Матэматыка за час свайго існавання разгалінавалася на мноства раздзелаў, ці абласцей. Існуюць розныя класіфікацыі абласцей матэматычных ведаў. Як правіла, паміж раздзеламі няма выразных граніц, і даволі часта даследаванні можна аднесці да некалькіх абласцей. Асабліва неадназначная класіфікацыя новых напрамкаў даследаванняў, якія ўзнікаюць на стыку раздзелаў.

Традыцыйна матэматыка падзяляецца на , якая развіваецца з уласных патрэб, і прыкладную, якую можна напрамую прымяніць для рашэння практычных задач. Такое дзяленне не заўсёды адназначнае, і многія напрамкі, якія развіваліся як чыстая матэматыка, пазней знайшлі нечаканыя практычныя прымяненні. Вялікія вобласці, такія як дыскрэтная матэматыка і вылічальная матэматыка, узніклі не так даўно.

Сістэмы класіфікацыі Для сістэматызацыі матэматычных прац у заходніх краінах выкарыстоўваецца . У краінах былога СССР для сістэматызацыі ўсіх навуковых работ ужываецца Універсальная дзесятковая класіфікацыя, сістэматычныя коды для матэматычных прац пачынаюцца з 51.

Пералік У лік раздзелаў матэматыкі ўваходзяць: Арыфметыка Алгебра Геаметрыя Трыганаметрыя Праекцыйная геаметрыя Аналітычная геаметрыя Матэматычны аналіз Дыферэнцыяльнае злічэнне Інтэгральнае злічэнне Варыяцыйнае злічэнне Тэорыя функцый камплекснай зменнай Геаметрыя Лабачэўскага Функцыянальны аналіз Матэматычная логіка Тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў Тэорыя ўраўненняў матэматычнай фізікі Алгебраічная тапалогія Тэорыя мностваў Тэорыя тапалагічных прастор Тэорыя імавернасцей Матэматычная статыстыка Тэорыя лікаў Алгебраічная тэорыя лікаў Аналітычная тэорыя лікаў Дыяфантавы набліжэнні Тэорыя груп Тэорыя палёў Тэорыя колцаў Тэорыя агульных алгебраічных сістэм Тэорыя непарыўных груп Дыферэнцыяльная геаметрыя Алгебраічная геаметрыя Рыманава геаметрыя Тэорыя функцый рэчаіснай зменнай Вылічальная матэматыка Тэорыя аўтаматаў Тэорыя інфармацыі Тэорыя гульняў Даследаванне аперацый Матэматычная эканоміка Тэорыя кіравальных сістэм Дыскрэтны аналіз Тэорыя аптымальнага кіравання

Спасылкі The Divisions of Mathematics