Герцагіня Амалія Марыя Баварская (,  — ) — адзіная дачка баварскага герцага Карла Тэадора і яго жонкі Сафіі Саксонскай.

Амалія нарадзілася ў Мюнхене. 4 ліпеня 1892 года ў горадзе Тэгернзэе адбылося яе вяселле з герцагам Вільгельмам фон Урахам (марганатычная галіна Вюртэмбергскага дому), які ў 1918 год быў абвешчаны каралём Літвы і ўтрымліваў гэты тытул трохі больш за сто дзён. Амалія нарадзіла яму дзевяць дзяцей:

Марыя Габрыэла Урахская (1893—1908). Лізавета Урахская (1894—1962), жонка Карла, прынца Ліхтэнштэйна, цётка Франца Іосіфа II. Карола Урахская (1896—1980). Вільгельм Урахскі (1897—1957) — уступіў у марганатычны шлюб з Элізабэт Тойрэр і адмовіўся ад правапераемства. Карл Гера Урахскі (1899—1981) — тытулярны кароль Літвы, герцаг Урахскі. Маргарыта Урахская (1901—1975). Альбрэхт Урахскі (1903—1969). Эберхард Урахскі (1907—1969). Мехцільда Урахская (1912—2001).

Амалія памерла ў Штутгарце ва ўзросце 46 гадоў пасля нараджэння дзявятага дзіцяці.

Спасылкі

Катэгорыя:Вюртэмбергскі дом Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Памерлі пры родах