Карл Тэадор Баварскі (; 9 жніўня 1839, Посенгофен — 30 лістапада 1909, Кройт) — герцаг Баварскі, прадстаўнік бакавой галіны кіруючай дынастыі Вітэльсбахаў.
Біяграфія Сын герцага Максіміліяна Іосіфа і Людавікі Баварскай, брат імператрыцы Сісі. Стаў спадчынным герцагам у 1860 годзе, пасля марганатычнага шлюбу яго старэйшага брата.
У 1865 ён ажаніўся са сваёй кузінай Сафіі, прынцэсай Саксонскай (1845—1867), дачкой караля Іагана I. Ад яе меў адну дачку: Амалія (1865—1912), жонка Вільгельма, 2-га герцага Урах.
Быў афіцэрам Баварскай арміі, удзельнічаў у бітвах Аўстра-Прускай (1866) і Франка-Прускай (1870) войнаў.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучаў філасофію, права, эканоміку і медыцыну. Сярод яго настаўнікаў былі фізік Філіп Жалі і хімік Юстус Лібіх. У 1872 годзе ён атрымаў ад універсітэта званне ганаровага доктара медыцыны. Затым Карл Тэадор працягнуў сваю адукацыю, вывучаючы афтальмалогію ў Вене і Цюрыху. Засмучаны смерцю сваёй жонкі і войнамі, ён пакінуў армію і стаў доктарам, а праз некаторы час і паспяховым акулістам.
У 1874 ён уступіў у другі шлюб з Марыяй Жазэфай, інфантай Партугальскай (1857—1943), дачкой зрынутага караля Мігеля. Дзеці: Сафія (1875—1957), жонка Ганса, графа Цёрынг-Етэнбах; Лізавета (1876—1965), жонка караля Бельгіі Альберта I; Марыя Габрыэла (1878—1912), жонка Рупрэхта, кронпрынца Баварыі; Людвіг Вільгельм (1884—1968); Франц Іосіф (1888—1912).
У 1877 годзе ён пачаў доктарскую практыку. У 1880 адкрыў вочную клініку ў сваім палацы, а ў 1895 — у Мюнхене. Яго жонка часта дапамагала яму ў якасці асістэнткі.
Карл Тэадор памёр 30 лістапада 1909 года ў Кройце, Баварыя.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мюнхена