— старая назва Токіа, сучаснай сталіцы Японіі, да 1868 года. Цяпер так называюць старую цэнтральную частку Токіа паблізу замка Эда.

Гісторыя Першая згадка пра Эда датуецца 1457 годам, калі мясцовы ўладальнік Ода Дакан загадвае ўзвесці ля берагоў сучаснага Такійскага заліва невялікі замак у рыбацкім пасёлку ЭдаИстория Японии / А. Е. Жуков. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 1: С древнейших времён до 1868 г. — 659 с. — ISBN 5-8928-2-107-2. .

З канца XVI стагоддзя землі Эда ўвайшлі ва ўладанні Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе заснаваў тут сёгунат. На працягу ўсяго перыяду Эда (1603—1867) горад іграў ролю палітыка-адміністрацыйнага цэнтра Японіі, хоць і саступаў па статусу сталіцы Кіёта. За час свайго існавання Эда ператварыўся з маленькага паселішча ў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш за 1 мільён чалавек (1721 г.).

Эда быў падзелены на два вялікія жылыя масівы. У цэнтры горада ўзвышаўся замак сёгунаў Такугава, на захад ад якога прасціраліся сядзібы самураяў. На ўсходзе, уздоўж ракі Сумідагава і прызамкавых рвоў шчыльна ўціскаліся дамы простага люду — мяшчан і купцоў.

Пры рэстаўрацыі Мэйдзі (1868) рэзідэнцыя імператара была перамешчаная ў Эда, а сам горад атрымаў новую назву «Токіа» (東京, «усходняя сталіца»).

У 1943 годзе Токіа абвешчаны афіцыйнай сталіцай краіны.

Спасылкі

Welcome to Edo Карта Эда (1844—1848) University of Texas, Austin Афіцыйны сайт музея Эда-Токіа

Катэгорыя:Гарады Японіі Катэгорыя:Перыяд Эда Катэгорыя:Токіа