Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Гарадок Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на вуліцы Садовай, 57.

Гісторыя Царква вядома з сярэдзіны XVII стагоддзя. На цвінтары захаваліся магілы святароў, якія адносяцца да XVII—XVIII стагоддзяўУ храма счастливая судьба . // Глусская районная газета «Радзіма», 12 лістапада 2013. .

У 1814 годзе мясцовы памешчык Жылінскі пабудаваў у мястэчку новую царкву, якая была адкрыта на прастольнае свята 14 лістапада. Храм быў узведзены архітэктарам Фёдарам Санкоўскім у гонар перамогі ў вайне 1812 года, удзельнікам якой быў сам ЖылінскіНавум Сандамірскі. Царква пад старымі ліпамі . // 7 цудаў: Глускі раён. — Народная газета, 22 жніўня 2009. — С. 15. .

Да 1860 года царква стала трухлявай і патрабавала капітальнага рамонту. У 1866 годзе на дзяржаўныя грошы храм перабудавалі, была дабудавана званіца. Таксама было набыта новае царкоўнае начынне, узведзены новы дом для святара. Аднак працы былі выкананы няяксана, і ў 1884 годзе на царкве зноў перакрылі дах, перабудавалі купалы. У 1905 годзе будынак ашалявалі, вакол збудавалі агароджу з брамай.

За савецкім часам храм дзейнічаў да 1940 года, калі памяшканне было перададзена пад яўрэйскую ганчарную майстэрню. Царкоўныя пабудовы былі знішчаны. З прыходам акупацыйных уладаў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны службы ў царкве аднавіліся і ў далейшым не прыпыняліся.

У 1944 годзе, калі ў Гарадку былі жорсткія баі за стратэгічна важны мост цераз раку Пціч, нацысты ператварылі вежы храма ў агнявыя кропкі, размясціўшы на іх кулямёты. Царкву абстрэльвалі, аднак будынак не загарэўся. Яе сцены дагэтуль захоўваюць сляды ад куль і шрапнелі.

Пасля вайны храм быў адзінай дзеючай царквой у раёнеТут маліліся два вякі . — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 13 лістапада 2014. . У 1960-я гады святыня паўторна асвячалася вікарным епіскапам Бабруйскім Лявонціем. Шмат намаганняў для захавання храма ў пасляваенны час прыклаў святар Георгій СемянюкДа 200-годдзя рукой падаць. Касма-Даміянаўская царква на плынях гісторыі // Радзіма — 2004 — 12 лістапада. — С.2.. У 1970-я гады будынак рамантаваўся.

У 1992 годзе прыход царквы быў адноўлены. У цяперашні час настаяцелем у ім з’яўляецца іерэй Аляксандр ФёдараўХрамы Бобруйской епархии. Список приходов . — Бобруйская епархия Белорусской Православной Церкви. . Пры садзейнічанні ўладаў у царкве быў зроблены рамонт бляшанага даху.

Архітэктура

Помнік драўлянага народнага дойлідства з выкарыстаннем стылізаваных рысаў класіцызму — С. 143 — С. 174. Будынак вышынёй 22 м уяўляе працяглую падоўжана-восевую кампазіцыю, якая складаецца з прамавугольнага асноўнага аб’ёму (32x12 м), пяціграннай апсіды, трох’яруснай званіцы і бабінца. Царква накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай.

З асноўнага аб’ёму выступаюць бакоўкі прытвора і прыдзелаў. З боку галоўнага фасада размешчана званіца (васьмярык на чацверыку), завершаная паўсферычным купалам. Над асноўным аб’ёмам — васьмігранны самкнуты купал на гранёным светлавым барабане. Сцены прарэзаныя высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія абрамленыя простымі ліштвамі з сандрыкамі. Кутнія часткі будынка ўмацаваны драўлянымі лапаткамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе стылізаванага порціка. Унутраная прастора царквы развітая па падоўжнай восі. Светлавы барабан з васьмігранным самкнутым скляпеннем падтрымліваецца васьмю слупамі.

У глыбінна развітай унутранай прасторы пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, перакрытая 8-гранным шатром, абапёртым на ветразі і 8 слупоў. У дэкоры інтэр’ера шырока выкарыстана разьба па дрэве. Адзін з абразоў Маці Божай датуецца 1861 годам.

Прыход

Па звестках 1864 года, прыходу належалі 33 дзесяціны сядзібнай, ворнай і сенакоснай зямлі. Штатны прыбытак прычта складаў 256 рублёў. Побач з царквой размяшчалася плябанія, пабудаваная ў 1847 годзе. Сярод дабрачынцаў храма згадваюцца графы Мікалай і Алена Бандзецкія. Налічвалася 970 мужчын і 1052 жанчын вернікаў. Царкоўнае начынне і святарскія рызы былі беднымі. Да храма былі прыпісаны цэрквы ў Вільчы і Глушы.

У другой палове XIX стагоддзя прыход уключаў у сябе 16 вёсак (акрамя самога мястэчка) і складаўся з 785 двароў, у якіх насялялі 3142 мужчын і 2875 жанчын. Штогадовае дараванне, якое было прызначана святару, складала 391 рубель 68 капеек, псаломшчыку — 117 рублёў 48 капеек. Царкоўная зямля налічвала 86 дзесяцін 1662 квадратных сажняў зямліИстория Космо-Дамиановского храма д. Городок. — Бобруйская епархия Белорусской Православной Церкви. .

На 1879 год сярод царкоўнага начыння адзначаны срэбны прыбор літургічных пасудзін вагой 82 лота і тры новых і чатыры старых камплектаў святарскага адзення з таннай парчы. З іншых рэчаў не хапала толькі вадасвятнай чашы. Евангелле захоўвалася ў металічнай пасярэбранай аправе. З ліку іншых кніг не было Ірмалогія і месячнай мінеі. У царкоўным архіве знаходзіліся метрычныя кнігі пачынаючы з 1822 года і спавядальныя спісы прыхаджан з 1840 годаОписаніе церквей и приходовъ Минской епархіи, составленное по оффиціально затребованнымъ от притчовъ свѣдѣниямъ. VII Бобруйскій уѣздъ. — Минскъ: Типо-литографія Б. И. Соломонова. — 1879. — 146 с. — С. 39—42..

У прыходзе дзейнічалі 5 школ: двухкласная школа ў Гарадку, аднакласная ў Вільчы, і яшчэ 3 школы ў бліжэйшых вёсках, пра якія нічога невядома. Прыпісныя цэрквы былі ў вёсках Барысаўшчыне, Вільчы, Гарадзішчы, Глушы і Сіманавічах.

Зноскі

Літаратура  — С. 143  — С. 174  — С. 55 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 116—117. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Гарадок (Глускі раён) Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глускага раёна Катэгорыя:Храмы Бабруйскай епархіі Катэгорыя:1814 год у Беларусі