Аўтано́мная Рэспу́бліка Абха́зія () — аўтаномная рэспубліка ў складзе Грузіі, тэрыторыя якой фактычна кантралюецца часткова прызнанай дзяржавай Рэспубліка Абхазія (пры падтрымцы расійскіх войскаў).
Легітымны ўрад Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія знаходзіцца ў выгнанні.
Гісторыя З другой паловы XVI—XVII стагоддзяў узмацнілася залежнасць Абхазскага княства ад Асманскай імперыі, якая пабудавала шэраг крэпасцей, у тым ліку Сухум-Кале (будучы Сухумі). З канца XVIII стагоддзя абхазскія князі шукалі выратавання ад асманскага прыгнёту, і знайшлі яго пад заступніцтвам Расіі. Просьба была здаволена: 17 (29) лютага 1810 года выйшаў Маніфест Аляксандра I аб далучэнні Абхазскага княства да Расійскай Імперыі, якая фактычна не ўмешвалася ў мясцовы ўклад жыцця. У 1918—1921 гадах Абхазія ўваходзіць у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. 4 сакавіка 1921 года была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Абхазія, якая з 16 снежня 1921 года была звязана саюзным дагаворам з Грузінскай ССР. У 1931 годзе ССР Абхазія была ператворана ў Абхазскую АССР у складзе ГССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Грузіі (у рамках адміністрацыйнага падзелу Грузіі) яна называецца Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікай. Пасля Грузіна-абхазкай вайны 1992—1993 гадоў фактычна кіруецца самаабвешчаным рэжымам Рэспублікі Абхазія. Прагрузінскі Кабінет Міністраў Абхазіі размясціўся ў Тбілісі, як урад у выгнанні. злева|thumb|Будынак урада Абхазіі ў сяле Чхалта, 2006 г. У ліпені 2006 года Грузія ўвяла свае войскі і аднавіла сваю юрысдыкцыю над размешчанай на тэрыторыі Абхазіі Кадорскай цяснінай. У сувязі з чым гэтая мясцовасць была афіцыйна пераназвана грузінскімі ўладамі ў «Верхнюю Абхазію». Тут былі размешчаны ўрад і парламент Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія. Падчас ўзброенага канфлікту ў жніўні 2008 года сепаратысты правялі ваенную аперацыю па выцясненні грузінскіх сіл па-за межы Абхазіі, падчас якой усталявалі кантроль над Кадорскай цяснінай і тым самым здабылі поўны кантроль над усёй тэрыторыяй АбхазііАбхазія ачысціла Кадорскую цясніну ад грузінскіх войскаўСяргей Багапш: Усталявана юрысдыкцыя Абхазіі ў верхняй частцы Кадорскай цясніны.
Адміністрацыйны падзел Сталіцай Аўтаномнай Рэспублікі Абхазіі з’яўляецца Сухумі.
Адміністрацыйна Аўтаномная Рэспубліка Абхазія падзяляецца на 6 муніцыпалітэтаў з цэнтрамі у гарадах і пасёлках: Ачамчыра, Гагра, Гудаута, Галі, Гульрыпш, Сухумі.
Урад З 1993 па 2006 гады і пачынаючы з 2008 года штаб-кватэра ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія ў выгнанні размяшчаецца ў Тбілісі (з 2006 па 2008 гады размяшчалася на тэрыторыі Кадорскай цясніны ў Абхазіі, якая ў той час кантралявалася Грузіяй).
Тэрмін паўнамоцтваўКіраўнік урадаФотаГады жыццяКаментарыі верасень 1993 — 16 сакавіка 2004 1954—2004 16 сакавіка 2004 — 30 верасня 2004 30 верасня 2004 — 24 красавіка 2006 Іраклій Аласанія 70px 1973— 24 красавіка 2006 — 11 чэрвеня 2009 Малхаз Акішбая 70px 1972— 11 чэрвеня 2009 — 5 красавіка 2013 Георгій Барамія 70px 1966— З 8 красавіка 2013 Вахтанг Калбая 1952—
Спасылкі Урад Аўтаномнай рэспублікі Абхазія
Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Грузіі Абхазія Катэгорыя:Аўтаномныя рэспублікі