Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Ельску. Помнік драўлянага дойлідства.

Гісторыя Пабудавана ў 1769—1780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 1870—1871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром.

Архітэктура Пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі.

Інтэр’ер У інтэр’еры дамінуе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеннем. У яе шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Над бабінцам размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.

У 1939—1941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Ельск Катэгорыя:Славутасці Ельска Ельск Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Гомельскай вобласці Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі