Палацава-паркавы ансамбль Плятэраў — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заполле Пінскага раёна. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Помнік рэспубліканскага значэння.
Гісторыя Перад 1930 годам запольскі маёнтак стаў асноўнай рэзідэнцыяй Плятэраў пасля таго, як Пясэчна было раздзелена і распрададзена. У гэты час у Заполлі існаваў стары пейзажны парк, у якім Плятэры пабудавалі новы палац сярод цудоўных ліпавых шпалер і альтанак. Палац меў больш сціплы выгляд, чым папярэдні стары дом у Пясэчне, які быў знішчаны ў Першую сусветную вайну.
Шэраг айчынных даследчыкаў палацава-паркавай архітэктуры Беларусі лічаць, што Запольскі палац паходзіць з канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. На самай справе Запольскі палац пабудаваны ў 1920-я гады.
Архітэктура Палац мае рысы стыляў барока і класіцызму. Ён уяўляе сабой П-падобны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты ламаным вальмавым дахам, на галоўным фасадзе две алькежы. Цэнтральны фасад у сярэдняй частцы вылучаны класічным высокім порцікам на чатырох мураваных калонах тасканскага ордара, над якімі ўзвышаецца трохвугольны шчыт з паўкруглым акенцам. З боку парку палац меў порцік, ідэнтычны франтальнаму, размешчаны па цэнтры фасада.
Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя.
Інтэр'ер
Пакоі ў цэнтральнай частцы (залы і кабінеты) маюць анфіладную планіроўку, бакавыя крылы з жылымі і гаспадарчыя памяшканні — калідорную.
Парк
У парку растуць векавыя дубы, клёны, каштаны і іншыя мясцовыя пароды дрэў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Славутасці Пінскага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Плятэры Катэгорыя:Заполле (Пінскі раён)