Ліцэнзія на адкрытую базу даных (Open Database License, ODbL) — публічная ліцэнзія для выкарыстання ў адкрытых базах даных. Ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць, выкарыстоўваць базу даных пры захаванні такіх самых свабод для іншых («распаўсюд на тых жа умовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу даных. Бягучая версія ліцэнзіі 1.0 Юрыдычны тэкст ліцэнзіі на адкрытыя базы даных
Гісторыя і распаўсюд Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая з'яўляецца часткай Фонду адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).Чарнавік Open Database License
Найбольшы распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 года выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons Працэдура імплементацыі ліцэнзіі ODbL у праекце Openstreetmap.
На сёння развіццё ліцэнзіі падтрымлівае рух за адкрытыя базы даных.Альянс адкрытых баз даных
Структура і характарыстыкі
Характарыстыка Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу даных sui generis, якія зацверджаны Дырэктывай Еўрасаюза 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы даных.
Структура Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак. Вызначэнні і значныя словы Што ахоплівае гэта Ліцэнзія Прапаноўваемыя правы Умовы выкарыстання Асабістыя немаёмасныя правы Чэсная дзелавая практыка, выключэнні Базы Даных і іншыя неахопліваемыя правы Гарантыі і адмовы ад адказнасці Абмежаванні адказнасці Спыненне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі Агульнае
Цікава ведаць Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння лічыць гэту ліцэнзію не сумяшчальнай з GNU GPL, але не супраць выкарыстання даных атрыманых ад ліцэнзаваных ODbL ліцэнзіяй баз даных. Партал адкрытых даных Непала актыўна выкарыстоўвае гэту ліцэнзію Партал адкрытых даных Непал
Спасылкі Сайт Open Data Commons — стваральнікаў ODbL. тэкст Open Database License. Беларускі пераклад ліцэнзіі . Чалавекачытальны тэкст ліцэнзіі ODbL. Перакладзеная версія ліцэнзіі на беларускую мову.
Катэгорыя:Ліцэнзіі Катэгорыя:Базы даных