Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках — дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя Дзякуючы старанням чэмпіёна свету А. Я. Карпава і ініцыятыве старшыні шахматнай федэрацыі БССР акадэміка М. С. Місюка, было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску «Палаца шахмат і шашак». Шахматыстам быў перададзены двухпавярховы будынак па вул. К. Маркса, 10, дзе да гэтага быў інстытут тэхнічнай інфармацыі. Рэканструкцыя па праекце архітэктараў А. Суслава і С. Неўмывакіна затрымалася ў сувязі з правядзеннем у горадзе Алімпійскіх гульняў 1980 года. У будынку часова размясціўся Алімпійскі камітэт БССРУчреждение «Республиканский центр олимпийской подготовки по шахматам и шашкам» . Загадам ад 22 ліпеныя 1985 г. № 367 Спартыўнага камітэта БССР, Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб быў перайменаваны ў Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак. Адкрыццё новага Палаца, які будаваўся звыш пяці гадоў, адбылося 28 верасня 1985 годаhttps://belisrael.info/?p=7759. Першым дырэктарам стаў А. Лазоўскіhttps://belisrael.info/?p=7759.

У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках.

16.01.1997 г. загадам № 53 Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак, а рашэннем Мінгарвыканкама ад 18.08.2000 г. № 931 Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак перайменаваны ва ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках».

Вядомыя выхаванцы

Сяргей Мікалаевіч Азараў

Сяргей Аляксандравіч Жыгалка Уладзіслаў Уладзіміравіч Кавалёў

Літаратура Шахматна-шашачны клуб Беларусі

Літаратура

ИСТОРИЯ СОЗДАНИЯ И РАЗВИТИЯ УЧРЕЖДЕНИЯ «Республиканский центр олимпийской подготовки по шахматам и шашкам»

Катэгорыя:Шахматы ў Беларусі Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:1985 год у Мінску Катэгорыя:Рэспубліканскія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі