Тамара Аляксандраўна Шафранава (, ) — беларускі і . Заслужаная артыстка Беларусі (1975).

Біяграфія Скончыла Беларускую кансерваторыю (1971). 3 1971 года педагог па класах балалайкі і аркестравага дырыжыравання, адначасова кіраўнік і салістка актэта балалаек, кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў музычнага вучылішча ў Віцебску. У яе рэпертуары апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх, расійскіх кампазітараў, замежнай класікі і інш.

Лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестровых калектываў (1977, 1981, 1984). У складзе актэта гастраліруе па краіне, выязджала за мяжу.

Літаратура

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР