Якаў Міхайлавіч Шафранскі (, ) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981).

Біяграфія Скончыў Віцебскую СШ № 2 з сярэбраным медалём (1967), матэматычны факультэт БДУ (1972), аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1981), у якім працуе з 1972 года (у 2002 г. інстытут перайменаваны ў Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі).

Навуковыя працы па дыскрэтнай аптымізацыі, тэорыі раскладаў. Распрацаваў метады рашэння экстрэмальных камбінаторных задач і аналізу іх складанасці, мадэлі і метады выбару аптымальных параметраў у тэхнічных і эканамічных сістэмах. Апублікаваў 90 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў».

Літаратура

Спасылкі ШАФРАНСКИЙ Яков Михайлович // Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Вучоныя Беларусі. Шафранскі, Якаў Міхайлавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; матэматыка; нар. 1950) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук