Ілья Калпачук (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў складзе дубля мінскага «Дынама». З 2010 года выступаў за брэсцкае «Дынама», гуляў пераважна за дубль, у Вышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 стаў іграком пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў асноўным складзе пінчукоў, за два гады згуляў у 52 матчах, забіў 4 галы. У сезоне 2013 быў капітанам пінскай каманды.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель». Аднак не здолеў замацавацца ў гомельскім клубе і ў сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасці іграка асновы дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2014 года вярнуўся ў «Гомель».

У лютым 2015 года, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею». У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон, але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.

У першай палове сезона 2017 не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды, пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017.

У першай палове 2018 года не гуляў, аднаўляючыся ад траўмы. У жніўні 2018 года далучыўся да іншага літоўскага клуба — «Каўна Жальгірыса».

У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года заставаўся іграком асновы, са жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года пакінуў «Рух».

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Жэтысу». У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба. У сезоне 2022 гуляў пераважна ў стартавым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з брэсцкім клубам. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з «Дынама».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама (Мінск) 10 0 2010 Д1 Дынама (Брэст) 3 0 2011 Д1 Дынама (Брэст) 2 0 2012 Д2 Хваля 24 3 2013 Д2 Хваля 28 1 2014 Д2 Граніт 26 1 2015 Д2 Гарадзея 24 0 2016 Д1 Гарадзея 6 0 2017 (1) дубль Гарадзея 8 0 2017 (2) Д1 Атлантас 13 1 2018 (2) Д1 Каўна Жальгірыс 10 1 2019 Д2 Рух 22 1 2020 Д1 Рух 20 1 2021 Д1 Жэтысу 12 0 2022 Д1 Дынама (Брэст) 20 1 2023 Д1 Дынама (Брэст) 23 1

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган