Яан Кабай (; нар. , Туркуэн, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2016). Вызначаецца добрым бачаннем пляцоўкі і выдатным кантролем мяча, а таксама добрымі тэхнічнымі якасцяміThe Blaugrana of the North . ESPN.. Кабай таксама вядомы як выдатны выканаўца ўдараў з пенальціYohan Cabaye, spécialiste des penalties? . Hourrafoot.. Праз бабулю па бацькоўскай лініі мае в’етнамскае паходжаннеCầu thủ gốc Việt đầu quân cho Manchester United . 2Sao..
Клубная кар’ера
Раннія гады Кабай пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў у акадэміі аднайменнага клуба з роднага горада Туркуэн. Пасля сямі гадоў, праведзеных у акадэміі, яго заўважылі ў клубе «Ліль».
«Ліль» Кабай правёў 6 гадоў у моладзевай камандзе клуба, пасля чаго адбыўся яго дэбют у прафесійным футболе ў сезоне 2004/05. У гэтым жа сезоне ігрок дапамог заваяваць сваёй камандзе Кубак Інтэртота. У наступным сезоне Кабай стаў іграком стартавага складу і ўпершыню прыняў удзел у Лізе чэмпіёнаў пад кіраўніцтвам Клода Пюэля. Рудзі Гарсія, які прыйшоў на змену Пюэлю, паставіў Кабая на месца паўабаронца. Менавіта на гэтай пазіцыі ігрок раскрыўся з лепшага боку. Самым паспяховым для Кабая стаў сезон 2009/10, у якім футбаліст забіў 15 мячоў, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2010/11 Кабай дапамог «Лілю» перамагчы ў Лізе 1 і Кубку краіны.
«Ньюкасл Юнайтэд» У чэрвені 2011 года Кабай падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд». Першы гол у складзе «сарок» забіў у матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі сезона 2011/12 супраць клуба «Уіган Атлетык», прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 1:0. Праз чатыры дні ён забіў свой другі гол за клуб у матчы супраць «Блэкберн Роверс», але каманда атрымала паражэнне з лікам 4:3 у рамках матча на Кубак Футбольнай лігіBlackburn’s Gaël Givet heads home in extra time to break Newcastle. Guardian Media Group.. 17 снежня ў матчы супраць «Суонсі Сіці», які скончыўся з лікам 0:0, Кабай прабег больш за ўсіх ігракоў «сарок» дыстанцыі за матч у сезоне, пераадолеўшы больш за 11,6 кіламетраўYohan Cabaye clocks up miles for NUFC. Chronicle Live. Праз два тыдні Яан забіў трэці гол, на гэты раз у браму «Манчэстэр Юнайтэд» пасля ўдару са штрафнога з 27 метраў, у пераможнай гульні з лікам 3:0Cab for Fergie! Wonder strikes by Cabaye and Ba bury toothless United. Daily Mail.. У новым сезоне Кабай таксама пачаў забіваць, але ў лістападзе Яан атрымаў траўму і высветлілася, што гульцу патрэбна аперацыя на пахвіну, і што ён будзе па-за гульнёй да лютага 2013 года. Не зважаючы на такія прагнозы ўжо ў студзені Яан вярнуўся на пляцоўку, і забіў гол у «Рэдынгу» ў матчы 19 студзеня са стандарту, што, аднак, не выратавала клуб ад паражэнні. 2 сакавіка 2013 года Кабай упершыню атрымаў капітанскую повязь, замяніўшы траўмаванага капітана Фабрысіа Калачыні. Напачатку сезона 2013/14 Кабая намагаўся прыцягнуць да сваіх шэрагаў «Арсенал», аднак трансфер за 10 млн фунтаў быў «Ньюкаслам» адхіленыYohan Cabaye: Arsenal in £10m bid to sign Newcastle midfielder. BBC Sport.. 7 снежня 2013 года Яан упісаў свае імя ў гісторыю клуба, забіўшы адзіны і пераможны мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд» на Олд Трафард, такім чынам «сарокі» атрымалі першую перамогу над гаспадарамі пляцоўкі на Олд Трафард за апошні 41 год.
«Пары Сен-Жэрмен» 29 студзеня 2014 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў пра падпісанне Кабая за неназваную суму, якая ацэньваецца прыкладна ў 19 млн фунтаў, да якіх можна дадаць бонусыCabaye joins Paris Saint-Germain from Newcastle. Goal.com.. Яан падпісаў 3,5-гадовы кантракт з клубам, дзе абраў для сябе кашулю з нумарам 4.
«Крыстал Пэлас» 10 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Кабая ў англійскі «Крыстал Пэлас». Сума трансферу ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў, што стала рэкордам для «Крыстал Пэлас»Кабай перешел в «Кристал Пэлас» из «ПСЖ».
«Аль-Наср» У ліпені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Аб’яднаных Арабскіх ЭміратаўКабай перешел из «Кристал Пэлас» в дубайский «Аль-Наср». Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.
«Сент-Эцьен» У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Сент-Эцьенам»Бывший хавбек «Ньюкасла» и «ПСЖ» Кабай перешел в «Сент-Этьен». Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб.
У лютым 2021 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Кар’ера ў зборнай Дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 5 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвегіі, дзе выйшаў на замену Яну М’Віла. Ён быў выкліканы ў зборную ў верасні таго ж года, дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборных Беларусі і Босніі і Герцагавіны, аднак, у апошні момант не паехаў з камандай да гульняў з прычыны наяўнасці траўмыCabaye forfait, Matuidi en renfort . French Football Federation. Першы гол за нацыянальную каманду забіў 15 чэрвеня 2012 года ў матчы ў рамках чэмпіянату Еўропы 2012 года ў браму зборнай УкраіныAfter Rain Delay, France Shuts Out Ukraine. New York Times..
Дасягненні Ліль: Чэмпіён Францыі: 2011 Уладальнік Кубка Францыі: 2011 Пары Сен-Жэрмен: Чэмпіён Францыі: 2014, 2015 Уладальнік Кубка Францыі: 2015 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2014, 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Наср Дубай Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль