Антані́ Рэвее́р (; нар. , Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2003—2012). Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Кар’ера Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаўAnthony Réveillère . Stade-Rennais-online.com..

Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.

5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.

8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»Réveillère Joins Napoli . S.S.C. Napoli..

23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін годSunderland sign Anthony Reveillere until end of season. BBC Sport. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’ерыРевейер завершил карьеру. by.tribuna.com.

Дасягненні «Алімпік» Ліён: Чэмпіён Францыі (5): 2004, 2005, 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Францыі (5): 2003, 2004, 2005, 2006, 2007 Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2004, 2005, 2006, 2007

«Напалі»: Уладальнік Кубка Італіі: 2014

Асабістае жыццё У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце lfp.fr

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн