Іван Стрыніч (; нар. , , СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2010—2018).
Клубная кар’ера
Раннія гады Іван знаходзіўся ў сістэме французскага клуба «Ле-Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клубы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».
«Дняпро» 27 студзеня 2011 года Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпро»Иван Стринич подписал контракт с «Днепром». ua-football.com. Паводле некаторых дадзеных, сума трансферу склала 4 мільёны еўра«Днепр» заплатит за Стринича 4 млн евро. ua-football.com. У футболцы «Дняпро» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 года, у матчы чэмпіянату Украіны супраць «Таўрыі» (2:2)Днепр-Таврия: интрига, битва и ничья. football.ua, у ім жа забіў і свой першы гол за клуб прыгожым ударам з трыццаці метраў. 20 сакавіка, у прынцыповым супрацьстаянні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны голДинамо: поражение в Днепропетровске. football.ua.
Італія Пасля чатырох сезонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клубам «Напалі». 31 жніўня 2017 года за 2 млн еўра перайшоў у «Сампдорыю»Сапата и Стринич за 22 млн евро перешли из «Наполи» в «Сампдорию». by.tribuna.com.
У ліпені 2018 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан»«Милан» подписал Рейну и Стринича. by.tribuna.com, аднак у жніўні ў абаронцы выявіліся праблемы з сэрцам, з-за якіх ён толькі са студзеня 2019 года пачаў з’яўляцца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года, так і не згуляўшы ні ў адным матчы, па ўзаемнай згодзе пакінуў «Мілан»«Милан» расторг контракт со Стриничем. Он не сыграл ни одного матча за клуб. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 мая 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогаў харвацкіх футбалістаў з лікам 1:0.
Дасягненні «Хайдук» Уладальнік Кубка Харватыі: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ле-Ман Катэгорыя:Ігракі ФК Хрвацкі Драгаволяц Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан