Аўстра́лія (), Аўстралі́йскі Саю́з () — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, якая займае мацярык Аўстралія, востраў Тасманія і некалькі іншых астравоў Індыйскага і Ціхага акіянаў; з’яўляецца шостай па плошчы дзяржавай у свеце. На поўначы ад Аўстралійскага Саюза размешчаны Усходні Тымор, Інданезія і Папуа — Новая Гвінея, на паўночным усходзе — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы Астравы, на паўднёвым усходзе — Новая Зеландыя. Найкарацейшая адлегласць паміж галоўным востравам Папуа — Новай Гвінеі і мацерыковай часткай Аўстралійскага Саюза складае ўсяго 145 кмАўстралія, а адлегласць ад аўстралійскага вострава Боігу да Папуа — Новай Гвінеі — усяго 5 кіламетраў.

Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) — федэратыўная, парламенцкая канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы — кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам. Фактычная ўлада належыць парламенту і ўраду на чале з прэм’ер-міністрам. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў і дзве тэрыторыі, якія маюць свае парламенты і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.

Насельніцтва на складае , большасць з якіх пражывае ў гарадах на ўсходнім узбярэжжы. Для Аўстраліі характэрны адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва (3,3 чал/км²).

Аўстралія з’яўляецца адной з развітых краін, з’яўляючыся трынаццатай па памеры эканомікай у свеце, і мае шостае месца ў свеце паводле ВУП у разліку на душу насельніцтва. З другім па велічыні індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу Аўстралія займае высокае месца ў шматлікіх сферах, такіх як якасць жыцця, здароўе, адукацыя, эканамічная свабода, абарона грамадзянскіх свабод і палітычных правоў. У Аўстраліі вельмі нізкі паказчык беднасці, а па ўзроўню сярэдняга даходу ў 2013—2018 Аўстралія саступала толькі Швейцарыі.

Аўстралія з’яўляецца членам G20, АЭСР, СГА, АЦЭС, ААН, Садружнасці нацый, АНЗЮСа і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Паходжанне назвы

Назва «Аўстралія» (, у аўстралійскай англійскай мовеAustralian pronunciations: Macquarie Dictionary, Fourth Edition (2005). Melbourne, The Macquarie Library Pty Ltd. ISBN 1-876429-14-3. паходзіць ад («паўднёвы»). У гутарковым стылі дзеля пазначэння Аўстраліі ўжываецца слова Oz. Дзеля пазначэння прыметніка «аўстралійскі» аўстралійцы ўжываюць слова Aussie ().

Легенды пра Невядомую Паўднёвую зямлю () — «невядомай зямлі на поўдні» — паходзяць з часоў Рымскай імперыі і былі звычайнай з’явай у сярэднявечнай геаграфіі, нягледзячы на тое, што не базаваліся на якіх-небудзь ведах аб самім кантыненце.

Самыя першыя задакументаваныя звесткі аб выкарыстанні ў англійскай мове слова «Australia» адносяцца да 1625 года: «Звесткі аб Аўстраліа-дэль-Эспірыту-Санту, якія запісаў майстар Халклайт» (). Іспанская назва Аўстраліа-дэль-Эспірыту-Санту (), якую атрымаў не сам кантынент, а востраў у архіпелагу Новыя Гебрыды, была перакручана англічанінам да «Australia»Purchas, vol. iv, pp. 1422—32, 1625. This appears to be variation of the original Spanish «Austrialia» [sic]. A copy at the Library of Congress can be read online ..

Прыметнік «Australische» таксама выкарыстоўваўся галандскімі чыноўнікамі Батавіі (сучасная Джакарта) дзеля пазначэння ўсіх новаадкрытых паўднёвых земляў з 1638 года. Слова «Australia» было выкарыстана ў перакладзенай на англійскую мову кнізе французскага пісьменніка Габрыеля Фуаньі «Прыгоды Жака Садэра, яго падарожжа і адкрыццё Аўстральнай Зямлі» (; 1676)Sidney J. Baker, The Australian Language, second edition, 1966.. У дачыненні да ўсёй паўднёвай часткі Ціхага Акіяна гэтае паняцце выкарыстоўвае Аляксандр Далрымпл, шатландскі географ, у сваёй кнізе «Гістарычная калекцыя падарожжаў і адкрыццяў у паўднёвай частцы Ціхага Акіяна» (; 1771). У канцы XVIII стагоддзя паняцце выкарыстоўваецца батанікамі Джорджам Шоу і Джэймсам Эдвардам Смітам дзеля пазначэння аўстралійскага кантынента ў іх кнізе «Заалогія і батаніка Новай Галандыі» (; 1793), а таксама на мапе 1799 года, якая належала Джэймсу Уілсану.

Назва «Australia» стала папулярнай пасля публікацыі ў 1814 годзе «Падарожжа ў Terra Australis» капітана Мэцью Фліндэрса, які з’яўляецца першым чалавекам, які абплыў вакол Аўстралійскага кантынта. Пры яе падрыхтоўцы Фліндэрс пераканаў свайго патрона, Джозэфа Бэнкса, выкарыстоўваць паняцце Terra Australis, як найболей вядомае публіцы. Пры гэтым Фліндэрс пазначыў:

Калі б я дазволіў сабе замяніць існуючы тэрмін, то гэта было б пераўтварэнне назвы кантынента ў «Australia», бо яно і болей прыемнае дзеля вуха, і спалучаецца з імёнамі іншых вялікіх частак свету.

Гэта адзінае ўжыванне слова «Australia» ў тэксце. Але ў Дадатку ІІІ кнігі Роберта Броўна «Агульныя звесткі, геаграфічныя і сістэматычныя, аб батаніцы Тэра Аўстраліс» (; 1814) паўсюдна ўжываецца прыметнік «Australian», і ў гэтай кнізе ўпершыню задакументавана выкарыстанне дадзенага слова. Нягледзячы на распаўсюджаную памылку, кніга не адыграла вялікай ролі ў прыняцці слова «Australia» як назвы кантынента — гэтая назва была прынята цягам наступных дзесяцігоддзяў пасля публікацыі кнігіEstensen, p. 450.. Лаклан Макуоры выкарыстоўваў гэтае слова ў афіцыйных лістах у Англію, а 12 снежня 1817 года рэкамендаваў Міністэрству па справах калоній Брытанскай імперыі афіцыйна прыняць ягоWeekend Australian, 30—31 December 2000, p. 16.. У 1824 годзе Брытанскае адміралцейства канчаткова зацвердзіла гэтую назву кантынента.

Прыродныя рэсурсы Аб прыродзе гл.: Мацярык Аўстралія

Зямельныя рэсурсы На Аўстралію прыпадае 5 % сусветнага зямельнага фонду. Склад: ралля — 5,7 % лугі і пашы — 54,6 % (1-е месца ў свеце) лясы і хмызнякі — 18,1 % іншыя землі — 21,6 %.

Ралля і лугі з пашамі складаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі Аўстраліі, агулам гэта 60,3 %, што ў 1,5 разы вышэй за сярэдні сусветны паказчык (37 %). Як відаць, большую частку гэтай лічбы складаюць лугі і пашы (439 млн га), ралля складае 49 млн га. Такім чынам, на аднаго жыхара ў сярэднім прыпадае 1,74 га раллі (сярэдні сусветны паказчык складае 0,25 га).

Фактары, што абмяжоўваюць земляробства: 55 % зямель церпяць ад арыдызацыі; 6 % зямель церпяць ад недахопу пажыўных рэчываў; 8 % зямель маюць маламагутныя глебы; для 16 % зямель характэрна празмернае ўвільгатненне. Такім чынам, найбольш прыдатнымі землямі, дзе земляробства не мае лімітуючых фактараў, з’яўляюцца 15 % зямельнага фонду Аўстраліі.

Водныя рэсурсы Пра рэкі і вадаёмы Аўстраліі гл.: Рака Мурэй, Рака Дарлінг, Возера Эйр

Аўстралія багатая на глыбінныя міжпластавыя воды, якія ўтвараюць артэзіянскія басейны. Апошнія займаюць каля 1/3 мацерыка, ці 2,5 млн км². Як правіла, яны займаюць прагіны старажытнага фундаменту, па ўскрайках Заходняга плато і ў Цэнтральнай нізіне, і залягаюць на розных глыбінях: ад 100 м на перыферыі да 2100 м у Цэнтральным басейне. Галоўныя з іх: Вялікі Аўстралійскі басейн (Вялікі басейн, Вялікі Артэзіянскі басейн). Займае поўнач і цэнтр Цэнтральнай нізіны. Плошча вадазбору 1750 тыс. км², глыбіня залягання вод 2100-0 м (крыніцы). Пустынны басейн. Гэта Вялікая Пясчаная пустыня, 388 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 30-550 м. Басейн Мурэя. Гэта сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі Мурэй. 282 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 30-400 м. Басейн Юкла. У аднайменнай сінеклізе. 151 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 90-610 м. Паўночна-Заходні басейн. Ваданосныя слаі залягаюць на 60-1220 м. Басейн Орд-Вікторыя. Паўднёвы раён заліва Жазеф-Банапарт. 31 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 60-300 м. Большасць артэзіянскіх басейнаў адносяцца да неўзнаўляльных крыніц, бо ўяўляюць сабою рэшткі воднага басейна мелавога перыяду. Вычарпанне калодзежаў пацвярджае гэта: штогод расход вады свідравін у Аўстраліі падае на 2-3 %, таму артэзіянскае водазабеспячэнне пашыраецца толькі ў Квінслендзе і Новым Паўднёвым Уэльсе, пераважна для абваднення пашаў. Усяго ў Аўстраліі больш за 200 тыс. артэзіянскіх свідравін і калодзежаў глыбінёй ад некалькіх метраў да 2 кіламетраў.

Кліматычныя рэсурсы

Аўстралія — самая гарачая частка ўсёй сушы паўднёвага паўшар’я. На поўначы клімат субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, у цэнтральнай частцы — трапічны пустынны, на паўднёвым захадзе — субтрапічны з перавагай зімовых ападкаў. На ўсходнім узбярэжжы — трапічны, марскі, гарачы з летнім максімумам ападкаў. На востраве Тасманія — умераны марскі тып клімату. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад +20 да +30 (+35, +37 °C сярэдняя дзённая тэмпература ў перыяд са снежня па сакавік, максімальна штогод рэгіструемая тэмпература — +42, +45), ліпеня — ад +12 да +20 °C (мінімальная штогод рэгіструемая тэмпература вагаецца ад +3 да +5 °C). Колькасць ападкаў памяншаецца з усходу на захад ад 1500 мм да 250—300 мм у год.

Клімат Аўстраліі знаходзіцца пад значным уздзеяннем акіянічных плыняў, у тым ліку Эль-Ніньё, з-за якога назіраюцца перыядычныя засухі, і сезоннае паніжэнне ціску, якое прыводзіць да фарміравання цыклонаў у паўночнай частцы АўстралііNo more drought: it’s a «permanent dry»; Australia’s epic drought: The situation is grim .

У пояс умеранага клімату ўваходзяць толькі цэнтральная і паўднёвая часткі вострава Тасманія. Гэты востраў у значнай ступені адчувае ўплыў навакольных водных прастораў, і клімат яго адрозніваецца ўмерана цёплай зімой і халаднаватым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня тут 14-17 градусаў, чэрвеня — 8 градусаў. Пераважны напрамак вятроў — заходні. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у заходняй частцы вострава — 2500 мм, а колькасць дажджлівых дзён — 259. Ва ўсходняй частцы клімат крыху менш вільготны. У зімовы час часам выпадае снег, але ён доўга не захоўваецца. Багатыя ападкі спрыяюць развіццю расліннасці, і асабліва траў, якія вегетуюць круглы год. На вечназялёных сакавітых натуральных і палепшаных падсяваннем кармавых траў лугах круглы год пасуцца статкі буйной рагатай жывёлы і авечак.

Устойлівасць экалагічных сістэм

Каля 61 % тэрыторый Аўстраліі — слабапарушаныя. Але гэта ў асноўным малаабжытыя і малапрыдатныя для гаспадарчай дзейнасці цэнтральныя раёны. Часткова парушанымі з’яўляюцца 27 % (у асноўным усход і крайні паўднёвы захад), парушанымі — 12 %. Апошняя група зямель, закранутых дэградацыяй праз антрапагенныя працэсы, 101 млн га: 83 млн га церпяць ад празмернага выпасу скаціны, 12 млн га — ад абязлесення, 8 млн га — з-за празмернай разаранасці. У працэнтных адносінах гэта 19 % лугоў і пашаў, 8 % лясоў і 16 % раллі Аўстраліі.

Жывая прырода

Хаця пераважную частку Аўстраліі займаюць паўпустыні і пустыні, тут ёсць разнастайныя ландшафты ад лугоў, аналагічных альпійскім, да трапічных лясоў. З-за вялікага ўзросту кантынента, вялікай разнастайнасці надвор’я ў розных раёнах і доўгай геаграфічнай ізаляцыі, біятопы Аўстраліі вельмі багатыя і ўнікальныя. Флора і фаўна Аўстраліі сумарна ўключае каля 12 тысяч відаў, з іх каля 9 тысяч — эндэмікіЭндемики Австралии . Сярод кветкавых раслін эндэмікаў 85 %, з млекакормячых — 84 %, з птушак — 45 %, з прыбярэжных рыб — 89 %. Многім экалагічным рэгіёнам Аўстраліі і іх флоры і фаўне пагражае чалавечая дзейнасць і інтрадукцыя відаў раслін і жывёл.

Гісторыя

Аўстралія да прыбыцця еўрапейцаў (да 1606 года)

Продкі аўстралійскіх абарыгенаў з’явіліся ў Аўстраліі каля 40-60 тысяч гадоў таму (паводле іншых звестак, каля 70 тыс. гадоў таму)Peter Hiscock (2008). Archaeology of Ancient Australia. Routledge: London. ISBN 0-415-33811-5.John Mulvaney and Johan Kamminga (1999). Prehistory of Australia. Allen and Unwin, Sydney. ISBN 1 864489502.. Людзі прыбывалі ў Аўстралію з Паўднёва-Усходняй Азіі сухапутным мастом, што ўзнік у ледавіковую эпоху, у той час, калі Новая Гвінея і Тасманія былі часткай аўстралійскага кантынента. На гэтым шляху яны перасякалі нешырокія пралівы, што рабіла іх, бадай, першымі ў гісторыі марскімі падарожнікаміRon Laidlaw «Aboriginal Society before European settlement» in Tim Gurry (ed) (1984) The European Occupation. Heinemann Educational Australia, Richmond. p. 40. ISBN 0 85859 2509..