Ку́рынаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 217). () — вёска ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Курынскага сельсавета.
Геаграфія Вёска за 29 км на паўночны ўсход ад Віцебска на правым беразе Дзвіны, на аўтамабільнай дарозе () Віцебск — Сураж. Праз вёску цячэ прыток Дзвіны рака Кастаўлянка, якая выцякае з возера Кастаўе.
Гісторыя У 1872 годзе Міхаіл Кусцінскі раскапаў каля вёскі 2 курганыАрхеалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0..
У пачатку XX стагоддзя Курына — цэнтр Курынскай воласці Віцебскага павета, тым часам у вёсцы была каменная царква святога Мікалая, пабудаваная ў 1824 годзе (захаваліся руіны).
У час Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена нямецкімі захопнікамі.
Насельніцтва
Пачатак XX ст. — 327 чалавек, 40 двароў.
1998 год — 317 чалавек 2009 год — 245 чалавек
Інфраструктура У Курына філіял ААТ «Віцебскі райаграпрамсервіс», сельская бібліятэка Віцебскай РЦБС, бальніца сястрынскага догляду.
Памятныя мясціны Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага (1942) — . На магіле ў 1957 годзе ўстаноўлены абеліск. Магіла партызана І. С. Лапікава. На магіле ў 1966 годзе ўсталяваны абеліск.
Вядомыя асобы Любоў Канстанцінаўна Дукальская (1924—2004) — беларуская мастачка. Крыніцы
Літаратура — С. 56.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна