Адэлаіда Савойская (Адэлаіда Мар'енская) (, каля 1092 — , , , Францыя) — каралева Францыі ў 1115—1137 гадах, жонка караля Францыі Людовіка VI і Мацье I дэ Манмарансі. Адэлаіда была дачкой графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.
Біяграфія Адэлаіда пабралася першым шлюбам у Парыжы, у нядзелю 28 сакавіка 1115 года, з каралём Францыі Людовікам VI Талсцім, які ва ўзросце 33-х гадоў імкнуўся да спакойнага жыцця, хоць у маладосці быў вельмі жвавым.
Адэлаіда была непрыгожай, але вельмі ўважлівай і занадта набожнай. У іх было сем сыноў і дзве дочкі. Роберт I дэ Дро і П'ер дэ Куртэнэ былі заснавальнікамі двух важных фамілій.
Людовік VI Тоўсты памёр 1 жніўня 1137 года. У 1141 годзе Адэлаіда заключыла другі шлюб з канетаблем Мацье I дэ Манмарансі, ад якога ў яе нарадзілася адна дачка.
У 1153 годзе Адэлаіда атрымала свабоду ад мужа і сышла ў абацтва Манмартр, якое яна заснавала разам са сваім сынам каралём Людовікам VII, і там памерла 18 лістапада 1154 года. Яе магіла знаходзіцца ў царкве Святога Пятра на Манмартры.
Шлюбы і дзеці 1-ы муж: (з 28 сакавіка 1115 года, Парыж) Людовік VI (1 снежня 1081 — 1 жніўня 1137), сын караля Францыі Філіпа I і Берты Галандскай. Мелі 9 дзяцей: Філіп Малады (29 жніўня 1116 — 13 кастрычніка 1131), суправіцель бацькі, каранаваны 14 красавіка 1129 года. Людовік VII (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137 года. Генрых (1121 — 13 лістапада 1175) — біскуп Бавэ (1149—1161), затым архібіскуп Рэймса (1161—1175). Гуга (каля 1122, памёр у маленстве). Рабер I Вялікі (каля 1123 — 11 кастрычніка 1188), граф дэ Дро, заснавальнік Дому Дро. Ад аднаго з яго ўнукаў П'ера (1191 — 22 чэрвеня 1250), які ажаніўся са спадчынніцай герцагства Брэтані, вядзе пачатак лінія герцагаў Брэтані, што кіравала з 1213 па 1491. Яго апошні прамы нашчадак і спадчынніца герцагіня Ганна Брэтонская (25 студзеня 1477 — 9 студзеня 1514) выйшла ў 1491 годзе замуж за Карла VIII, караля Францыі, пасля чаго Брэтань была далучана (канчаткова ў 1531 годзе) да каралеўскага дамена. П'ер дэ Куртэнэ (каля 1126 — 10 красавіка 1183), сеньёр дэ Куртэнэ, заснавальнік Дому Куртэнэ, прадстаўнікі якога праславіліся падчас Крыжовых паходаў. Яго сын П'ер (Пётр) і два ўнука Роберт і Балдуін II займалі (адпаведна ў 1217—1219, 1221—1228, 1237—1261 гадах) прастол Лацінскай (Канстанцінопальскай) імперыі, створанай крыжакамі на развалінах Візантыйскай імперыі пасля IV Крыжовага паходу. Канстанцыя Французская (каля 1128—1177); м1 — (з 1140 года) Эсташ IV (1127—1153), таксама Эсташ дэ Блуа, граф Булонскі — без нашчадства; м2 — (з 1154 года) Раймунд V (1134—1194), граф Тулузскі. Філіп (каля 1132/1133 — 1161), біскуп Парыжа. дачка (памерла ў маленстве). 2-й муж: (з 1141 года) Мацье I дэ Манмарансі (каля 1100—1160), сын Бушара IV дэ Манмарансі і Агнесы дэ Бамон. Мелі 1 дачку: Адэль дэ Манмарансі (Алікс ці Аэлис).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Савойская дынастыя
