thumb|150px|Герб герцагства Аквітанскага Герцагі Аквітаніі () кіравалі герцагствам Аквітанія, якое з большага супадала з межамі з гістарычнай вобласці Аквітанія, пры сюзерэнітэце спачатку каралёў Франкаў, а пазней каралёў Францыі.

Герцагі і каралі Аквітаніі пры Франкскіх каралях Храмн (Chramn) (555—560) Дэзідэрый (583—587) Бладаст (Bladast) (583—587) Астрабальд (587—589) Серэус (Sereus) (589—592) Харыберт II (629—632), сын Хлотара II, кароль Аквітаніі са сталіцай у Тулузе Хільперык (632) Бадагізель (Boggis, Bohggis, Bodogisel) (632—660) Фелікс (660—670) Луп I (670—676) Эд Вялікі (688—735), магчыма пачаў кіраваць з 692, 700, ці 715, яго паходжанне невядома Гунальд I (Hunald) (735—748), сын папярэдняга, адрокся ад прастола і сышоў у манастыр, магчыма, пазней вярнуўся да ўлады (гл. ніжэй) Вайфер (748—767), сын папярэдняга Гунальд II (767—769), магчыма Гунальд I, які вярнуўся з манастыра, ці іншы Гунальд, бег да Лупа II Гасконскага і быў выдадзены Карлу Вялікаму

Каралі Аквітаніі з дынастыі Каралінгаў Пасля 778 года, Карл Вялікі не прызначаў больш герцагаў Аквітаніі. У 781 г. ён прызначыў свайго сына Людовіка васальным каралём Аквітаніі. Пасля Людовіка яшчэ шэраг прадстаўнікоў дынастыі Каралінгаў кіравалі гэтым рэгіёнам як каралі, залежныя ад франкскай імперыі.

781—817 : Людовік I Набожны (778—840). 817—832, 834—838 : Піпін I (797—838), сын папярэдняга. 838—839, 843—848, 854 : Піпін II (823—864), сын папярэдняга, адноўлены ў 855 і да самай смерці ў 864 змагаўся з кандыдатам ад Карла Лысага. 832—834, 839—843, 848—852 : Карл I Лысы (823—877), сын Людовіка I 852—855 : Людовік II Малады (835—882), сын Людовіка Нямецкага і пляменнік Карла Лысага. 855—863, 865—866 : Карл II Дзіцё (847—866), сын Карла Лысага. 867—879 : Людовік III Заіка (846—879), сын Карла Лысага, таксама Кароль Францыі з 877 г. 879—884 : Карламан (866—884), сын папярэдняга, таксама Кароль Бургундыі РаульЯк мяркуецца, Рауль (каля 882 — пасля 898) быў адным з сыноў караля Эда. Ён згадваецца толькі ў пазнейшых гістарычных крыніцах (Foundation for Medieval Genealogy). 982—987 : Людовік IV Гультаяваты (966—987).

Пасля 882, калі Карламан стаў спадчыннікам свайго брату Людовіку III і стаў каралём Францыі, Аквітанія засталася пад вярхоўнай уладай каралёў Францыі.

Герцагі Аквітаніі пры каралях Францыі Каралі Франкаў з дынастыі Каралінгаў ізноў пачалі прызначаць герцагаў Аквітаніі ў 852, затым, пасля невялікага прамежку, у 887 г. Пазней, пры Плантагенетах, герцагства стала называцца «Гіень».

843 : Бего (пам. 843)

Рамнульфіды 852—866 : Рамнульф I, таксама граф дэ Пуацье.Не герцаг у 866—887 гг.

Гільеміды 885—886 : Бернар Плантвелю, сын Бернара Септыманскага, маркграф Аквітаніі, таксама граф Ацёна, граф Радэ, граф Армуа, граф Аверні, граф Тулузы, граф Буржа, маркіз Готыі, граф Макона, граф Ліёна

Рамнульфіды 887—890 : Рамнульф II, сын Рамнульфа I, таксама граф дэ Пуацье, абвясціў сябе Каралём Аквітаніі ў 888 і быў ім да сваёй смерці. 890—893 : Эбль Бастард (таксама Манцер), пазашлюбны сын Рамнульфа, таксама граф дэ Пуацье і Аверні.

Гільеміды 893—918 : Гільём I Набожны, таксама граф Аверні

Беланіды 918—926 : Гільём II Малады, пляменнік Гільёма I, таксама граф Аверні. 926—927 : Акфрэд, брат Гільёма II, таксама граф Аверні.

Рамнульфіды 927—932 : Эбль Бастард (таксама Манцер), другі раз.

Раймундзіды 932—936 : Раймунд I Понс, маркіз Готыі 936—955 : Раймунд II, маркіз Готыі

Капетынгі 955—956 : Гуга I Вялікі, герцаг Францыі 956—962 : Гуга II Капет, таксама кароль Францыі

Рамнульфіды 962—963 : Гільём III Кудлаты, сын Эбля, таксама граф дэ Пуацье і Аверні. Граф герцагства Аквітанія з 959. 963—995 : Гільём IV Жалезнарукі, сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье. 995—1030 : Гільём V Вялікі, сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье. 1030—1038 : Гільём VI Тоўсты, 1-ы сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье. 1038—1039 : Эд, 2-і сын Гільёма V, таксама граф дэ Пуацье і герцаг Гасконі. 1039—1058 : Гільём VII, 3-і сын Гільёма V, таксама граф дэ Пуацье. 1058—1086 : Гільём VIII, 4-ы сын Гільёма V, таксама граф дэ Пуацье і герцаг Гасконі. 1086—1127 : Гільём IX Трубадур, сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье і герцаг Гасконі. 1127—1137 : Гільём X Святы, сын папярэдняга, таксама граф дэ Пуацье і герцаг Гасконі. 1137—1204 : Аліенора, дачка папярэдняга, таксама графіня дэ Пуацье і герцагіня Гасконі, была паслядоўна жонкай караля Францыі Людовіка VII і караля Англіі Генрыха II. Яе спадчыннікамі сталі яе нашчадкі ад апошняга мужа, бо ад першага яна мела толькі дочак. 1137—1152 : Людовік I Малады, таксама кароль Францыі, быў герцагам Аквітаніі як муж Элеаноры.

Плантагенеты 1152—1172 : Генрых I Кароткі Плашч, таксама кароль Англіі, быў герцагам Аквітаніі як муж Элеаноры. 1172—1199 : Рычард I Ільвінае Сэрца, таксама кароль Англіі, герцаг Аквітаніі праз сваю маці. 1196—1198 : Атон I, граф Пуацье і герцаг Аквітаніі, таксама імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Атон IV) 1199—1216 : Іаан I Беззямельны, таксама кароль Англіі, герцаг Аквітаніі праз сваю маці да 1204. 1216—1272 : Генрых II, таксама кароль Англіі. 1272—1306 : Эдуард I Даўганогі, таксама герцаг Гасконі з 1252 і кароль Англіі. 1306—1325 : Эдуард II, таксама кароль Англіі. 1325—1362 : Эдуард III, таксама кароль Англіі.

Кіраўнікі Аквітаніі пры Плантагенетах У 1337 годзе кароль Францыі Філіп VI запатрабаваў ад Эдуарда III, караля Англіі і герцага Аквітанскага, вяртання феадальнага ўладання герцагства Аквітанскага (Гіенскага). Эдуард у адказ запатрабаваў для сябе карону Францыі па праве свайго паходжання — па матчынай лініі ён быў унукам караля Францыі Філіпа IV Прыгожага. Гэты канфлікт спарадзіў пачатак Стагадовай вайны, падчас якой Плантагенеты і Валуа дамагаліся свайго панавання над Аквітаніяй.

У 1360 годзе Англія і Францыя падпісалі дагавор у Брэціньі, паводле якога Эдуард адмаўляўся ад правоў на карону Францыі, але заставаўся герцагам Аквітаніі. Аднак, у 1369 годзе дагавор быў парушаны і вайна працягнулася.

У 1362 годзе кароль Эдуард III, як герцаг (лорд) Аквітаніі, зрабіў свайго старэйшага сына Эдуарда, прынца Уэльскага князем Аквітаніі.

1362—1375: Эдуард IV Чорны Прынц, 1-ы сын Эдуарда III, таксама прынц Уэльскі. 1377—1390: Рычард II, сын папярэдняга, таксама кароль Англіі.

У 1390 годзе кароль Рычард II прызначыў свайго дзядзьку Джона Гонта Герцагам Аквітаніі, які перадаў гэты тытул сваім нашчадкам.

1390—1399: Іаан II, 2-і сын Эдуарда III, таксама герцаг Ланкастэр. 1399—1399: Генрых III, атрымаў у спадчыну герцагства ад бацькі, стаўшы каралём Англіі, перадаў герцагства свайму сыну. 1399—1422: Генрых IV, сын папярэдняга, таксама кароль Англіі 1413—1422.

Стаўшы каралём Англіі, Генрых працягваў кіраваць і Аквітаніяй. Ён атрымаў поспех у атрыманні французскай кароны для сваіх нашчадкаў, склаўшы Дагавор у Труа (1420). Сын Генрыха, Генрых VI, быў абвешчаны каралём Англіі і Францыі ў 1422 годзе, але паступова страціў кантроль над уладаннямі ў Францыі (канчаткова — да 1453 годзе).

Герцагі Аквітаніі з дынастый Валуа і Бурбонаў Каралі Францыі з дынастыі Валуа, прэтэндуючы на панаванне над Аквітаніяй, падавалі тытул герцагаў Аквітанскіх сваім старэйшым сынам, Дафінам.

1345—1350 : Іаан III Добры (1319—1364), сын Філіпа VI, у 1350 стаў каралём Францыі. 1392—1401 : Карл I (1392—1401), сын Карла VI, дафін. 1401—1415 : Людовік II (1401—1415), сын Карла VI, дафін. 1424—1441 : Маргарыта Бургундская (1390—1441), удава папярэдняга.

Пасля завяршэння Стагадовай вайны, Аквітанія вярнулася ў валоданне французскай кароны і ўвайшла ў склад дамена каралёў Францыі. Толькі часам кароль даваў герцагства і тытул герцага Аквітаніі аднаму з прадстаўнікоў сваёй дынастыі.

1469—1472 : Карл II (1446—1472), сын Карла VII. 1753—1754 : Ксаўе (1753—1754), 2-і сын Луі-Фердынанда, дафіна Францыі.

Тытулярны герцаг Аквітанскі 1972—2000: Гансальво дэ Бурбон (1937—2000), прынц Французскі, малодшы сын прэтэндэнта на трон Францыі Жака Анры дэ Бурбон, «герцага Анжуйскага і Сеговіі». Узведзены ў герцагі Аквітаніі сваім бацькам 21 верасня 1972.

Літаратура Charles Oman, The Dark Ages (476—918). 1914. Rivingtons, London.

Спасылкі Columbia Encyclopedia's Entry for Aquitaine

Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Францыі Катэгорыя:Постаці французскай гісторыі Катэгорыя:Постаці англійскай гісторыі