Сандамірскае ваяводства () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кароны Польскай у складзе Малапольскай правінцыі, утвораная ў XIV стагоддзі. Цэнтр — горад Сандамір. Сандамірскае ваяводства падзялялася на 7 паветаў. Рэзідэнцыяй ваяводы быў горад Сандамір, а земскі сеймік збіраўся ў Апатаве.

Ваяводства было заснавана на тэрыторыі былога Сандамірскага княства, знаходзілася ў паўднёва-заходняй часціне Рэчы Паспалітай, на захадзе Малапольшчы. Сандамірскае ваяводства мела 2-х сенатараў у Сенаце. У 1790 годзе колькасць насельніцтва ваяводства складала 381 623 чалавек, плошча ваяводства — 23 860 км². У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Сандамірскае ваяводства было ліквідавана і далучана да Заходняй Галіцыі Аўстрыйскай манархіі.

Адміністрацыйны падзел Вісліцкі павет — Вісліца Апачынскі павет — Апочна Радамскі павет — Радам Пільзнэнскі павет — Пільзна Сандамірскі павет — Сандамір Стэнжыцкі павет — Стэнжыца Хэнцінскі павет — Хэнціны

Літаратура Gloger, Zygmunt. Województwo Sandomierskie // Geografia historyczna ziem dawnej Polski. — Kraków, 1903.

Катэгорыя:Ваяводствы Каралеўства Польскага