Бойка Барысаў (; нар. , Банкя, НРБ) — балгарскі палітык, Прэм’ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзеня 2017.

Біяграфія Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў горадзе Банкя (Народная Рэспубліка Балгарыя). У 1982 годзе скончыў факультэт пажарнай бяспекі Вышэйшай спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў НРБ. У 1982—1990 гадах служыў у супрацьпажарнай службе Міністэрства ўнутраных спраў. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2004 годзе яму прысвоена званне генерал-лейтэнант.

У 2005 годзе ён высунуў сваю кандыдатуру на пасаду кмета Сафіі і выйграў выбары. У 2006 годзе ўзначаліў новую партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).

5 ліпеня 2009 года на чарговых выбарах рух «ГЕРБ» заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Бойка Барысаў заняў пасаду прэм’ер-міністра і сфармаваў аднапартыйны кабінет міністраў. У лютым 2013 года з-за масавых пратэста, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, у Сафіі і іншых гарадах Балгарыі, Б. Барысаў падаў у адстаўку разам з усім кабінетам міністраў. 7 лістапада 2014 года Народны сход Балгарыі зноў зацвердзіў Барысава на пасаду прэм’ер-міністра.

Спасылкі

Персанальны сайт Б. Барысава

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Балгарыі