Талакнянік — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 37 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Нядружна, у басейне ракі Сосніца.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. На поўначы і поўдні ўчасткі забалочанай поймы. На поўдні выцякае ручай у возера Няклея.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна