Махірова — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўночны захад ад горада Полацк, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Махірова, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Знаходзіцца сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. На поўначы ўпадае ручай, на захадзе выцякае ручай у возера без назвы, ператворанае ў вадасховішча. Істотна зарастае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна