Мядзве́джына — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, у межах горада Наваполацк.

Плошча паверхні возера 0,045 (0,05) км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,13 (0,12) км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,15) км. Найбольшая глыбіня 18,5 м, сярэдняя — 5,95 м. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³. Катлавіна возера серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Уздоўж заходняга і ўсходняга берага забалочаная пойма, парослая хмызняком.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Всё озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Морфометрические параметры озёр Витебской области Полацкі раён. Легенды і паданні // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Катэгорыя:Басейн Ушачы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна