Кле́шна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 24 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Лісуны, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,57Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (0,49) м². Даўжыня 1,11 (1,05, 1,1) км, найбольшая шырыня 0,74 (0,7) км. Максімальная глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 1,17 м. Даўжыня берагавой лініі 3,29 (2,95, 3) км. Аб’ём вады ў возеры 0,67 млн м³. Плошча вадазбору 4 км².
Катлавіна возера круглаватай формы, крыху выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на захадзе да 20 м, стромкія), параслі хмызняком, на поўначы і захадзе — пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. На ўсходзе выцякае ручай у возера Лонне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы