Зоркае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3 км на поўдзень ад вёскі Труды, у басейне ракі Дражбітка.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Размешчана сярод лесу. З усходу возера акружана забалочаным хмызняком, з захаду — лясістымі ўзгоркамі вышынёй 10 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна