Мікалай Золатаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021).
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебска». Пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 і расфармавання дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў аснове.
Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў. На наступны сезон стаў часам з’яўляцца на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, але так і не з’явіўся на полі.
У лютым 2015 года разам з Яўгенам Лебедзевым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона. У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. 11 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). Са жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебска».
У студзені 2016 года пасля вяртання з арэнды далучыўся да асноўнага складу «Шахцёра». Рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай салігорцаў, але ў красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, зноў быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У сезоне 2016 выступаў за асноўны склад «Віцебска», чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2017 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск, аднак неўзабаве віцябляне дамовіліся з «Шахцёрам» і аформілі канчатковы пераход абаронцы. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, а з верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У сезонах 2018—2019 заставаўся трывалым іграком асновы.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск» і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расійскім клубам «Урал» з Екацярынбурга. У складзе «Урала» не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года кантракт з расійскім клубам быў разарваны.
У лютым 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка ўкраінскага «Коласа». Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з французскай Лігі 2. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 мая ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німа» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У ліпені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Колас».
У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага клуба «Елімай». У ліпені 2024 года пакінуў «Елімай» і неўзабаве далучыўся да віцебскага «Макслайна».
Міжнародная кар’ера 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазіцыях флангавага абаронцы і паўабаронцы.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2011 дубль Віцебск 7 0 2012 Д3 Віцебск-2 27 1 2013 дубль Шахцёр 32 1 2014 дубль Шахцёр 31 0 2015 Д1 Віцебск 16 0 2016 Д1 Віцебск 23 0 2017 Д1 Віцебск 21 0 2018 Д1 Віцебск 29 0 2019 Д1 Віцебск 25 2 2019/20 (2) Д1 Урал 7 0 2020/21 (1) Д1 Урал 8 0 2020/21 (2) Д1 Колас 7 0 2021/22 (1) Д1 Колас 12 0 2021/22 (2) Д2 Бастыя 1 0 2022/23 Д1 Колас 17 0 2023/24 (1) Д1 Колас 11 0 2024 (1) Д1 Елімай 5 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Каваліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Бастыя Катэгорыя:Ігракі ФК Елімай Семей Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн