Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі (; ,  — , г. Падольск, ) — археолаг, музейны супрацоўнік.

Біяграфія

Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1879 годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах.

У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні.

У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняўFiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl..

Навуковая дзейнасць

Вывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей.

Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года.

Працы

Описание Виленского музея древностей, Вильна, 1892. Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893. Археологическая карта Гродненской губернии. Вильна, 1895. Археологическая карта Ковенской губернии. Вильна, 1899. K исследованию курганов и городищ на восточной окрайне современной Литвы // Труды IX apxeoлогического съезда. — M., 1897. Т. II, с. 138—196.

Крыніцы

Літаратура

Fiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl. «Ф. В. Покровский» (некролог, «Церковный Вестник», 1903, № 33).

Спасылкі

Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Літвы Катэгорыя:Музейныя работнікі Літвы