Каспійская флатылія — расійская ваенна-марская флатылія, якая базуецца ў Астрахані і мае зонай сваіх інтарэсаў рэгіён Каспійскага мора. У складзе флатыліі некалькі брыгад на чале з капітанамі 1-га ранга і дывізіёнаў (на чале з капітанамі 2-га ранга) караблёў, авіяцыя, берагавыя войскі. Брыгада артылерыйскіх катараў на паветранай падушцы мае пункты базавання ў Махачкале і Каспійску.
Камандуючы: контр-адмірал Краўчук Флагман: вартавы карабель «Татарстан» Іншыя караблі флатыліі: артылерыйскі карабель «Астрахань», тральшчык «Магамед Гаджыеў», ракетны катар «Ступінец», малае гідраграфічнае судна «ГС-301»
Задачы: Барацьба з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам. Барацьба з браканьерамі (пазапраўнай здабычай чорнай ікры). Ахова гандлю. Забеспячэнне расійскіх нацыянальных інтарэсаў у зоне нафтавых радовішчаў. Сачэнне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый у рачным мараходстве.
Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Расіі