Кірыл Шакураў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Вільга» з Гарволіна.
Клубная кар’ера З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (0:0). У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»Кирилл Шокуров продлил соглашение с "Белшиной". У сезоне 2017 працягваў у асноўным выхадзіць на замену, за сезон забіў 5 галоў.
У студзені 2018 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона з «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», з якой неўзабаве падпісаў кантрактВ "Волне" пополнение . У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў пінскі клубТри футболиста покинули "Волну" і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 года афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клубШокуров вернулся в "Белшину", аднак не здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаў на замену.
У ліпені 2019 года перайшоў у светлагорскі «Хімік»Шокуров сменил "Белшину" на "Химик", дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў іграком пінскай «Хвалі»"Волна" объявила о подписании Шокурова и российского вратаря Клюкина, дзе часцей выхадзіў на замену.
У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сезона 2021. У сезоне 2022 выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 года перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Белшына 10 3 2013 дубль Белшына 22 1 2014 дубль Белшына 20 5 2015 Д1 Белшына 3 0 2016 Д1 Белшына 17 1 2017 Д2 Белшына 25 5 2018 Д2 Хваля 28 5 2019 (1) Д2 Белшына 1 0 2019 (2) Д2 Хімік 15 4 2020 Д2 Хваля 11 0 2021 (1) Д2 Орша 8 0 2021 (2) Д2 Ліда 19 4 2022 Д3 Вялес-2020 20 19
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Вялес-2020 Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Вільга Гарволін