__NOTOC__ 13 кастрычніка — дзвесце восемдзесят шосты (дзвесце восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

43: Нерон абвешчаны імператарам. 1307: У Францыі, паводле загаду караля Філіпа IV, праведзеныя массавыя арышты тампліераў, у тым годзе 13.10 выпадала на пятніцу. 1773: Шарль Месье адкрыў спіральную галактыку Вадаварот. 1795: У Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай. 1827: Падчас руска-персідскай вайны 1826—1828 расійскія войскі на чале з І. Ф. Паскевічам узялі Эрывань (Ерэван) 1887: Адкрыты астэроід (271) Пентэсілея. 1929: У Мінску пачаўся рух трамваяў. 1941: Створана Беларуская народная самапомач. 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй. 1999: Утворана каталіцкая Віцебская дыяцэзія.

Нарадзіліся 120px||thumb|left|Эдвард Вайніловіч 1474: Марыёта Альберцінелі, італьянскі мастак 1847: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі (пам. 16.6.1928) 1876: Івандэ Кая, латвійскай пісьменніца, феміністка 1888: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (пам. 15.8.1954) 1896: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да сучаснасці (пам. 1.4.1940) 1896: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, музыколаг 1908: Стэйн Стэйнар, ісландскі паэт 1909: Арт Тэйтум, амерыканскі джазавы віртуоз 1925: Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1979—1990) 1925: Хейна Парс, эстонскі рэжысёр 1931: Раймон Капа, французскі футбаліст 1932: Джон Грыгс Томпсан, матэматык-алгебраіст 1936: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская дзіцячая пісьменніца 1948: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак 1971: Саша Барон Коэн, брытанскі акцёр, комік 1972: Самер Сандэрс, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 1982: Ян Торп, аўстралійскі плывец 1990: Хімеш Патэль, брытанскі кінаакцёр

Памерлі 1815: Іаахім Мюрат, напалеонаўскі маршал 1852: Джон Лойд Стэфенс, амерыканскі маяніст 1879: Генры Чарлз Кэры, амерыканскі эканаміст 1979: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар (нар. 16.6.1911) 1981: Антоніа Берні, аргенцінскі мастак 1986: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (нар. 30.10.1905) 2001: Максім Лужанін, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык (нар. 2.11.1909) 2004: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык (нар. 27.9.1947) 2008: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр 2013: Вольга Аросева, расійская актрыса 2016: Пхуміпон Адульядэт (Рама IX), кароль Тайланда (нар. 5.12.1927) 2019: Чарлз Джэнкс, амерыканскі архітэктар 2023: Луіза Глюк, амерыканская паэтэса

Святкуюць Міжнародны дзень за зніжэнне стыхійных бедстваў Азербайджан: Дзень працаўнікоў азербайджанскай чыгункі Амерыканскія і Брытанскія Віргінскія астравы: Дзень сяброўства Афганістан: Дзень заснавання Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Тайланд: Нацыянальны дзень паліцыі

К13