Над Нёманам () — раман Элізы Ажэшкі.

Апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гродна і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў. Упершыню раман друкаваў часопіс «Tygodnik Ilustrowany» (Ілюстраваны штотыднёвік) у нумарах ад студзеня да снежня 1887 года. Асобнай кніжкай твор выдадзены ў 1888 годзе.

На беларускую мову раман упершыню перакладзены Анатолем Бутэвічам у 2003 годзе (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую

Цікавыя факты Паводле падання магілы герояў рамана Яна і Цэцыліі знаходзяцца на паверхні заходняга схілу рова Яна і Цэцыліі, размешчанага каля заходняй ускраіны в. Багатырэвічы Мастоўскага раёна.

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Творы Элізы Ажэшка Катэгорыя:Раманы на польскай мове Катэгорыя:Кнігі 1887 года