Марыя Лупу Радзівіл (; , Ясы — , Львоў) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзяячка праваслаўнай царквы ВКЛ.
Паходжанне Дачка малдаўскага гаспадара Васіле Лупу і Тудоскі Бучэч. Яе сястра Раксанда была замужам за сынам Багдана Хмяльніцкага Цімафеем.
Біяграфія Марыя атрымала добрую адукацыю, ведала латынь і грэчаскую мову. З будучым мужам Янушам Радзівілам вяла перапіску на польскай мове, падпісваючыся «Maria hospodarowna ziem Moldawskich» (Марыя, дачка гаспадара Зямлі Малдаўскай).
Першай жонкай Януша Радзівіла была Катажына Патоцкая ― унучка гаспадара Малдовы Ераміі Водэ Мовіле. У канцы 1644 года Януш Радзівіл, заручыўшыся падтрымкай караля Уладзіслава IV Вазы і згодай бацькоў нявесты, пасватаўся да Марыі Лупу, паслаўшы ёй скрыні з тканінамі, залатыя і сярэбраныя вырабы.
Вяселле адбылася ў лютым 1645 года ў Ясах з удзелам шматлікіх высокіх гасцей, вянчаў маладых кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла.
Ад мужа княгіня Марыя Лупу атрымала ў валоданне вёскі Орлю і Любчу ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ.
Застаючыся, у адрозненне ад пратэстанта-мужа, праваслаўнай, пабудавала ў 1652 годзе ў Кейданах царкву. Падчас руска-польскай вайны 1654—1667, была на баку рускіх, абараняла з сялянамі маёнтак Віжуны ад шведаў.
Пасля смерці мужа (1655) спрабавала вярнуць каштоўнасці са свайго пасагу, якія захоўваліся ў скарбніцы Радзівілаў, але стрыечны брат мужа ― слуцкі князь Багуслаў Радзівіл ― ухіліўся ад размовы. Марыя пакінула завяшчанне, у якім адпісала 700 тысяч злотых Пячэрскай лаўры, Успенскаму манастыру ў Заблудаве і двум віленскім манастырам. Яна вызначыла месцам свайго пахавання манастыр у Заблудаве, калі ў віленскім Святадухаўскам манастыры гэта па нейкай прычыне апынецца немагчымым.
Князь Багуслаў апратэставаў завяшчанне, спасылаючыся на ўшчамленне правоў сваёй жонкі Ганны Марыі (падчарыцы Марыі Лупу). Пратэст неаднаразова разглядаўся Літоўскім трыбуналам, завяшчанне так і не было выканана.
Памерла ў Львове. Астанкі былі пахаваныя да 1917 года ў цынкавай труне Слуцкага Трайчанскага манастыра.
Літаратура Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества (последняя треть XIV — начало XIX в.) ― Кишинев: Штиинца, 1987. — 464 с. — С. 202—205. Заболотная Л. П. Частная жизнь чужестранки: семейная жизнь Марии (Лупу) Радзивилл // «Вызов» в повседневной жизни населения России: история и современность. Материалы межд. научной конференции. — СПб.: Ленинградский гос. ун-т им А. С. Пушкина, 2021.
Спасылкі Princess Мария Радзивилл // Генеалогия: Мария Лупу Радзивилл
Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага Марыя Лупу