Бусль (Бусвы) — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Пачынаецца за 10 км у напрамку на захад ад вёскі Паплавы, упадае ва Усу за 1 км на паўночны захад ад аграгарадка Багушэвічы. Вадазбор у паўночнай частцы Цэнтральна-Бярэзінскай нізіны. Рэчышча Буслі ад вытоку да вёскі Падложка каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г.
Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Усы (прыток Бярэзіны)