Кулен Белы (, , памёр у ) — кароль Альбы (Шатландыі) (967—971), сын караля Індульфа.

Біяграфія Кулен захапіў шатландскі прастол, забіўшы ў 967 годзе свайго сваяка Дуфа. Храністы характарызуюць Кулена як бесталковага кіраўніка і распусніка. У 971 годзе ён сілай авалодаў дачкой караля Стратклайда Амдарха. Угневаны бацька заспеў Кулена і яго брата Эахада ў Ібандоніі і спаліў замак, у якім тыя банкетавалі. Абодва браты згарэлі жыўцом.

Літаратура Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Мак-Альпіны Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя