Індульф Агрэсар (, ; загінуў у ) — кароль Альбы (Шатландыі) (954—962), сын караля Канстанціна II. Маці Індульфа была нарвежкай, чым і тлумачыцца яго неўласцівае для гэлаў імя.

Біяграфія Індульф стаў каралём Шатландыі ў 954 годзе, пасля гібелі Малькальма I. У гады свайго кіравання ён ваяваў з англічанамі і далучыў да сваіх уладанняў урадлівыя землі ў Лотыяне на поўнач ад Пентлендса разам з нейкім замкам «Апідум Эдэн», які гісторыкі звычайна атаясамляюць з Эдынбургам, сучаснай сталіцай Шатландыі. Індульф ваяваў таксама з вікінгамі. Ён адбіў іх буйны набег на Бухан, але пры спробе адбіць іх новы набег у 962 годзе загінуў у бітве пры Баўдсе (каля Інверкулена).

Індульф, як і яго бацька, збіраўся сысці ў манастыр, але гэтаму перашкодзіла заўчасная гібель.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Мак-Альпіны Катэгорыя:Загінулі ў баі