Пра клан гл. клан Мак-Альпін Мак-Альпіны — дынастыя каралёў Альбы з 841 года, піктаў з 843 года, Стратклайда ў 889—1018. Яе заснавальнікам быў Кенет Мак-аАьпін, які аб'яднаў Дал Рыяду і Пікцкае каралеўства і стварыў каралеўства Альба. Пазней, дзякуючы аб'яднанню каралеўстваў Альбы і Стратклайда, было створана каралеўства Шатландыя. Каралеўская галіна ў мужчынскай лініі згасла ў 1034 годзе, але шэраг родаў (Данкельдская дынастыя, Морэйская дынастыя, клан Мак-Альпін) узводзілі свае радаводы да гэтай дынастыі. thumb|Шатландыя ў пачатку кіравання дынастыі Мак-Альпін

Генеалогія Альпін (-834), кароль Дал-Рыяды. Кенет Мак-Альпін (-859), сын Альпіна. Кароль Дал-Рыяды і піктаў. У 843 годзе аб'яднаў іх у каралеўства Альба Канстанцін I (-877), сын Кенета I. Кароль з 863 года. Пра нашчадкаў гл. ніжэй Аэд I (-889), сын Кенета I. Кароль з 877. Пра нашчадкаў гл. ніжэй. дачка Кенета I, жонка Руна (пам. 877), караля Стратклайда з 872 года. Маці Эахейда (памёр у 889) — караля Стратклайда з 877 года , караля Альбы з 878 года. дачка Кенета I, жонка Олафа I Белага (каля 840—871), караля Дубліна з 853 года дачка Кенета I, жонка Аэда IV (пам. 879), вярхоўнага караля Ірландыі з 861 года, караля Айлеха з 855 года Дональд I (- 863), сын Альпіна. Кароль Альбы ў 859—863 гады

Нашчадкі Канстанціна I Дональд II (-900), сын Канстанціна I. Кароль з 889 Малькальм I (-954), сын Дональда II. Кароль у 942—954 Дуф (памёр у 967), сын Малькальма I. Кароль з 962 года Кенет III (- 25 сакавіка 1005), сын Дуфа. Кароль з 997 года Гірык (- 1005), сын Кенета III Гілекамган (-999), сын Кенета III сын Гілекамгана дачка сына Гілекамгана (-1035), жонка Катала, караля Заходняга Лейстэра thumb|Шатландыя ў канцы кіравання дынастыі Мак-Альпінаў Боедэ (- 1033), сын Кенета III Гіле, сын Боедэ Груах (каля 1015 —), дачка Боедэ, жонка 1) Гілекамгана мармэра Морэя 2) жонка Макбета караля Шатландыі Кенет II (-995), сын Малькальма I. Кароль з 971 года Малькальм II (953—1034), сын Кенета II Кароль з 1005 Бетак, дачка Малькальма II. Жонка Крынана мармэра Атола. Маці Дункана I Мак-Крынана, караля Шатландыі (з Данкельдскай дынастыі). Донада (Аліса), дачка Малькальма II. Жонка Фіндлеха Мак-Роры Морэйскага. Маці Макбета, караля Шатландыі (з Морэйскай дынастыі). дачка Малькальма II. Жонка Сігурда II, ярла Аркнейскага (-1014). Кенет (каля 995), сын Малькальма I.

Нашчадкі Аэда Канстанцін II (пам. 952), сын Аэда. Кароль Альбы ў 900—943 гады Індульф (памёр у 962), сын Канстанціна II. Кароль Альбы з 954 года Кулен (згарэў у 971), сын Індульфа. Кароль Альбы з 967 года Канстанцін III (памёр у 997), сын Кулена. Кароль Альбы з 995 года Эахад (згарэў у 971), сын Індульфа. Амлаф (памёр у 977), сын Індульфа. Змагаўся за тытул караля Альбы ў 973—977 гады Эаган (-937), сын Канстанціна II Келах (-937), сын Канстанціна II дачка Канстанціна II, жонка Олафа II, караля Дубліна Дональд II (пам. 934), сын Аэда. Кароль Стратклайда ў 908—916 гады Эаган (-934/937), сын Дональда. Кароль Стратклайда з 915 года Дональд III ( — 971), сын Эагана. Кароль Стратклайда ў 937—971 Амдарх (-973), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 971—973 Малкальм I (-997), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 973—997 гады Эаган II (-1018), сын Дональда III. Кароль Стратклайда ў 997—1018 гады

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Шатландыі Катэгорыя:Каралі шатландскія