Уладзі́мір Сцяпа́навіч Глушако́ў (нар. , , Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1952 годзе ў старажытным палескім мястэчку Давыд-Гарадок, там жа скончыў сярэднюю школу. Затым вучыўся ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, у Белдзяржуніверсітэце. Пасля службы ў арміі працаваў на Мінскім трактарным і маторным заводах.

Творчасць У 1981 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы». Выдаў кнігі прозы «Насенне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата» (1993), «Развітанне на пачатку вясны» (2001). Прызнанне Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Мінскае гарадское аддзяленне). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за цыкл публіцыстычных артыкулаў «Беларусь. Час i людзi ў роздуме журналiстаў»

Спасылкі

Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку