Ку́льшыцкае — возера ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад горада Слаўгарад, на поўнач ад вёскі Кульшычы, у басейне ракі Раста.

Плошча паверхні 0,166 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Найбольшая глыбіня 1,1 м, сярэдняя — 0,46 м. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Аб’ём вады ў возеры 0,08 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, размешчана сярод балота, парослага лесам. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. На поўначы выцякае рака Хоцінка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Азёры Слаўгарадскага раёна