Крыштаф Тышкевіч (1616—1666) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода чарнігаўскі (з 1658); палкоўнік каралеўскі.
Трымаў Жытомірскае староства. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Яна Яўстаха, ваяводы берасцейскага, і Соф'і з Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Юрыя, Казіміра і Феліцыяна.
Трымаў урады падсудка брацлаўскага і падчашага кіеўскага. Браў удзел у шэрагу ваенных кампаній.
У шлюбе з Аленай Вароніч меў сыноў Юрыя і Тэадора.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Тышкевічаў
Крыштаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы чарнігаўскія Катэгорыя:Старосты жытомірскія Катэгорыя:Падчашыі кіеўскія