Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (, в. Калодчына, Вілейскі павет — , Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1893 года ў в. Калодчына Вілейскага павета.

Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 годзе — адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы.

З 1925 года — член БСРГ.

У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства.

Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне». Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне».

У маі 1930 года без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1931 годзе быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 годзе абменены на палітычных вязняў з СССР. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада 1937 года «тройкаю» НКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлуВозвращённые имена. Книги Памяти России. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. . Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызмБеларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Алег Латышонак).

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Спасылкі Слоўнік Маракова Дадатак да слоўніка Маракова Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. ISBN 966-7841-40-5 (Т. 1) ISBN 966-7841-68-5

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Радашковіцкай беларускай гімназіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Члены БСРГ Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра