Свярдло́ва (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Пупіхава, Папіхо́ваУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на поўдзень ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Замасточча на лініі Віцебск — Орша.

Гісторыя У 18 стагоддзі вёска Папіхова ў складзе маёнтка Гародня. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1775 годзе вёска, 1 дым, 7 сялянскіх душ, ва ўладанні Феафіла Магучага. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 19 стагоддзі засценак Пупіхова ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ў засценку 2 двары, 22 жыхары, 85 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР у Шумнянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Русакоўскім, з 22 снежня 1960 года ў Ноўкінскім сельсаветах. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». З 2003 года ў складзе ААТ «Рудакова».

Насельніцтва 14 двароў, 40 жыхароў (1969) 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ноўкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі