Шніці́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 24 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 30 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе праходзіць меліярацыйны канал, на ўсходзе і поўдні ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай аўтадарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.
Гісторыя У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім павеце Полацкай губерні. У 1924—1925 гадах цэнтр Шніцінскага сельсавета. Насельніцтва 4 двары, 61 рэвізская душа (1785) 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна